БЧ прызначыла яшчэ адзін дадатковы цягнік у Санкт-Пецярбург

© Sputnik / Алексей ДаничевВід на Кунсткамеру, Растральныя калоны і сабор Пятра і Паўла ў Санкт-Пецярбургу
Від на Кунсткамеру, Растральныя калоны і сабор Пятра і Паўла ў Санкт-Пецярбургу
 - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2022
Падпісацца
Раней Беларуская чыгунка прыняла рашэнне пусціць дадатковы цягнік па гэтым маршруце ў дні школьных "выпускных" - на 9 і 10 чэрвеня.
МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Беларуская чыгунка прызначыла на 23 чэрвеня і 26 чэрвеня дадатковы цягнік па маршруце Мінск - Санкт-Пецярбург, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Гэтае рашэнне "чыгунка" прыняла сумесна з РЧ, бо абодва прадпрыемствы чакаюць павышэння попыту ў гэтым напрамку ў гэтыя дні.
Дадатковы цягнік нумар 250/249 адправіцца з Мінска 23 чэрвеня ў 19:15 і прыбудзе ў Санкт-Пецярбург наступнай раніцай, у 9:20. Назад у Мінск цягнік кранецца 26 чэрвеня ў 14:26, у беларускай сталіцы ён апынецца 27 чэрвеня ў 5:08.
У прэс-службе звярнулі ўвагу на тое, што ў Беларусі гэты цягнік будзе праязджаць праз станцыі Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша і Віцебск.
Нагадаем, што сёлета 24 чэрвеня выбрана датай для правядзення свята выпускнікоў "Пунсовыя ветразі". Як правіла, мерапрыемствы працягваюцца ўсю ноч.

У Санкт-Пецярбург на самалёце

З 10 чэрвеня лаўкостэр "Перамога" запускае першыя танныя рэйсы па маршруце Санкт-Пецярбург - Мінск і назад.
Продаж авіябілетаў ужо пачаўся, і разбіраюць іх досыць хутка, бо кошт супастаўны з квіткамі на цягнік да Піцера.
Цэны на білеты гэтай авіякампаніі пачынаюцца ад 112-115 рублёў. Гэта кошт базавага тарыфу без багажу і магчымасці абраць месца, дазваляецца ўзяць ручную паклажу памерам 36*30*27 см. Білеты абмену і вяртанню не падлягаюць. За багаж давядзецца даплаціць каля 100 рублёў.
У Санкт-Пецярбург з Мінска лятаюць і самалёты "Белавія", але цэны на іх білеты прыкладна на трэць даражэйшыя, чым у "Перамогі".
>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі на "Славянскі базар"
Палёт "Ласточки": за год цягнікі перавезлі 500 тыс. пасажыраў
Стала вядома, калі з Мінска паедуць цягнікі ў Крым
Стужка навiн
0