Лукашэнка: мы ведаем, што такое кібервайна і кібербяспека

Беларускія ўлады апасаюцца росту колькасці пагроз у кіберсферы, таму задумаліся над пашырэннем нацыянальнай сістэмы бяспекі ў гэтай сферы.
Sputnik
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Кібератакі з’яўляюцца элементам гібрыднай вайны ў сучасным свеце, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нарады з кіраўніцтвам ААЦ у Палацы Незалежнасці.
На яго думку, для Беларусі не так характэрна колькасць росту кібератак, але гэтыя факты фіксуюцца. Мэтай нападзенняў з’яўляюцца перш за ўсё стратэгічныя аб’екты.
Лукашэнка ўдакладніў, што найперш пад прыцэлам аказваюцца аб’екты дзяржаўнай інфраструктуры, якія забяспечваюць жыццяздольнасць краіны.
"Гэта адзін з элементаў гібрыднай вайны. Вельмі небяспечны элемент. Мэта – нанесці максімальную шкоду эканоміцы і дэстабілізаваць у выніку грамадства", - лічыць прэзідэнт.
Пасля чаго канстатаваў, што з такімі праблемамі сутыкаюцца многія краіны. Аператыўна-аналітычны цэнтр павінен распрацаваць прапанову, як забяспечыць абарону дзяржаўных аб’ектаў ад кібератак.
"Хачу папярэдзіць наконт стварэння нейкіх дадатковых цэнтраў, структур і яшчэ нейкіх хакерскіх і кібернетычных структур. Спачатку вы мне павінны прапанаваць засцерагчы ад небяспекі нашу дзяржаву з улікам таго, што ў нас ёсць", - упэўнены беларускі лідар.
Паводле яго слоў, беларускія ўлады не маюць лішніх грошай, каб сачыць адзін за адным, таму трэба разумна падыходзіць да выкарыстання тых рэсурсаў, якія ёсць у наяўнасці.
"Давайце будзем зыходзіць з таго, што мэты мы вызначылі, ведаем, што такое кібервайна (па максімуме, калі казаць пра кібервайну). Ведаем, што такое кібербяспека. Усё гэта ў адпаведнай Канцэпцыі нашай нацыянальнай бяспекі прапісана", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Пры гэтым ён заклікаў ААЦ вызначыцца з тым, хто мае патрэбу ў абароне на выпадак кібератак. Прэзідэнт мяркуе, што няма неабходнасці ствараць асобныя цэнтры, а трэба выбудоўваць сістэму бяспекі на месцах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Роля мытні ўзрасла ва ўмовах гібрыднай вайны супраць Беларусі і РФ – Лукашэнка
Лукашэнка анансаваў узмацненне працы КДБ
Прымушаюць браць крэдыт і пагражаюць "крыміналкай": новы выкрут кібермахляроў
Сеткавае злачынства: справу адмінаў экстрэмісцкай платформы "23.34" рыхтуюць у суд
МУС пашырыла спісак экстрэмісцкіх фарміраванняў у краіне