Лукашэнка анансаваў узмацненне працы КДБ

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак КДБ у Мінску
Будынак КДБ у Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 13.06.2022
Падпісацца
Акрамя традыцыйных напрамкаў дзейнасці галоўнай беларускай спецслужбе трэба звярнуць увагу на новыя віды пагроз, якія маюць гібрыдны характар.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Неабходна ўзмацніць некаторыя напрамкі работы КДБ, улічваючы гібрыдную вайну, якая вядзецца супраць рэспублікі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Па словах кіраўніка дзяржавы, надышоў момант сур’ёзным чынам разгледзець працу галоўнай спецслужбы рэспублікі – КДБ. Таму што сітуацыя ў свеце ўскладняецца і роля спецслужбаў у жыцці дзяржаў толькі ўзрастае.
Цяпер бачна роля і месца КДБ сярод сілавых структур у Беларусі. Камітэт вядзе актыўную дзейнасць па забеспячэнні бяспекі.
"І мы заўважылі, што нам трэба не нейкія там лёгкія змены Камітэта дзяржбяспекі, але да традыцыйных мерапрыемстваў, якія яны праводзяць, традыцыйных функцый, задач, якія яны вырашаюць, нам трэба ў адпаведнасці з часам дадаваць нейкія іншыя функцыі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Пры гэтым ён удакладніў, што размова ідзе аб разведцы і контрразведцы, у тым ліку абароне канстытуцыйнага ладу і мерапрыемствах па антытэрарыстычнай дзейнасці. Таму спатрэбіцца ўзмацненне часткі напрамкаў работы.

"Дзесьці, магчыма, ствараць і новыя. Асабліва з-за той інфармацыйнай бяспекі, якая павінна быць у краіне, і той гібрыднай вайны, якая разгорнута не толькі супраць Беларусі. Яна па ўсім свеце ўжо існуе", - упэўнены беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пад выглядам валанцёраў: як КДБ вызваляў беларускіх дальнабойшчыкаў
Лукашэнка ўзнагародзіў супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі КДБ ва Украіне
КДБ Беларусі затрымаў групу людзей, якія рыхтавалі зрыў рэферэндуму – дзяржТБ
Справу аб тэрактах у Мінску прыняў да вытворчасці КДБ
Дзякуй за сыноў: Лукашэнка ўзнагародзіў сем'і загінуўшых лётчыкаў і афіцэра КДБ
Стужка навiн
0