МІНСК, 27 кас – Sputnik. Ніякія спробы перашкодзіць шляху Расіі і КНР не ўвянчаюцца поспехам, заявіў кіраўнік МЗС Кітая Ван І у размове з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым у чацвер.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што і Кітай, і РФ маюць поўнае права рэалізоўваць уласнае развіццё, і гэта цалкам адпавядае сучасным тэндэнцыям.
"Любыя спробы перашкодзіць Маскве і Пекіну рухацца наперад поспехам не ўвянчаюцца", – сказаў Ван І, словы якога прыводзіць МЗС КНР.
У размове з Лаўровым кітайскі дыпламат запэўніў, што КНР будзе падтрымліваць Расію ва ўмацаванні яе статусу буйной сусветнай дзяржавы на міжнароднай арэне.
Пры гэтым ён нагадаў аб тэлеграме прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якую ён накіраваў генеральнаму сакратару Кампартыі КНР Сі Цзіньпіну пасля завяршэння ХХ з’езда КПК. Гэтым, паводле слоў Ван І, быў "прадэманстраваны высокі ўзровень узаемнага даверу і цвёрдай узаемнай падтрымкі Расіі і Кітая".
"Кітай таксама будзе цвёрда падтрымліваць расійскі бок у тым, каб расійскі народ пад кіраўніцтвам прэзідэнта Пуціна згуртаваўся і пераадолеў цяжкасці, устараніў усе перашкоды і дасягнуў стратэгічных мэт развіцця", - сказаў Ван І Сяргею Лаўрову.
Кіраўнік МЗС Кітая таксама заявіў, што Пекін гатоў прасоўваць супрацоўніцтва з РФ на ўсіх узроўнях на карысць народаў дзвюх краін і ў мэтах забеспячэння стабільнасці ў "неспакойным свеце".
У міністэрстве замежных спраў КНР паведамілі, што падчас тэлефоннай размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў РФ і Кітая абмяняліся меркаваннямі па сітуацыі ва Украіне. Былі закрануты і іншыя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, якія маюць узаемную цікавасць, дадалі там.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Армія Кітая будзе рыхтавацца да ўдзелу ў баявых дзеяннях
У ЗША не хопіць зброі ў выпадку вайны з Кітаем – амерыканскі палкоўнік
Дабром не скончыцца: у КНР папярэдзілі ЗША аб барацьбе з 1,4 млрд кітайцаў