МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Цяпер знешнія гульцы спрабуюць уцягнуць у канфлікт у Закаўказзі ЕС, АБСЕ і АДКБ, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Новае абвастрэнне абстаноўкі на армяна-азербайджанскай мяжы адбылося ў ноч на 13 верасня. Баявыя сутыкненні з прымяненнем цяжкага ўзбраення і БПЛА прывялі да шматлікіх ахвяр. 15 верасня 2022 года па рашэнні СКБ АДКБ у Арменію была накіравана місія АДКБ.
Паводле яго слоў, цяпер трэба яшчэ раз абмеркаваць сітуацыю на мяжы Арменіі і Азербайджана. Тым больш, што там знаходзілася місія АДКБ.
"Ну дык назірайце і дакладвайце, навошта яшчэ туды пасылаць нейкіх наглядальнікаў ад Беларусі, Расіі і іншых? Ну што там цялёпацца каля Расіі?" - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.
Лукашэнка звярнуў увагу, што вайна скончылася і бакі канфлікту вызначылі, што ім неабходны пасрэднік, што нармальна.
"Натуральна, гэта Расія. Звярнуліся да Расіі, Расія высадзіла туды сотні людзей. Памятаем, як самалёты ляталі. Расійскія пагранічнікі, як сказаў Пуцін, знаходзяцца на ўсіх участках мяжы. І з Турцыяй, Іранам, паміж Арменіяй і Азербайджанам і гэтак далей", - сказаў ён.
На яго думку, работа ў гэтым пытанні павінна весціся далей, таму што тут вядзецца нейкая гульня. У яе ўцягнулі ЕС, спрабуюць зацягнуць АБСЕ.
"Што яны там будуць рабіць, калі там ужо ёсць пасрэднік? І яшчэ АДКБ туды трэба ўцягнуць. Як быццам больш няма чым займацца", - акрэсліў сітуацыю беларускі лідар.
На мінулым тыдні па ініцыятыве Ерэвана адбылася пазачарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Пасяджэнне прайшло ў анлайн-фармаце. Лукашэнка падчас выступлення заявіў, што калі Арменія і Азербайджан не прымуць рашэнне па ўрэгуляванні канфлікту на мяжы "сёння, то будзе горш: нам не патрэбен канфлікт". Ён таксама сказаў, што Мінск падтрымае любое ўзгодненае рашэнне Ерэвана, Баку і Масквы па ўрэгуляванні на армяна-азербайджанскай мяжы.
Наступная сустрэча кіраўнікоў краін АДКБ, на якой яны абмяркуюць сітуацыю на мяжы Арменіі і Азербайджана, адбудзецца ў лістападзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін распавёў аб рашэнні канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам
Расія заўсёды падтрымлівала Арменію ў пытаннях бяспекі – Пуцін
Мінабароны Азербайджана абвінаваціла Арменію ў парушэнні рэжыму спынення агню
Арменія і Азербайджан дамовіліся аб перамір'і
Арменія звярнулася да РФ, АДКБ і ААН з-за сітуацыі на мяжы з Азербайджанам