Падыходы да выкладання гісторыі Беларусі ў 10-11-х класах трэба мяняць – Іванец

У навучальную праграму па гісторыі Беларусі ўжо ўключаны новыя тэмы, у тым ліку па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Sputnik
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Міністэрства адукацыі зацвердзіла новую канцэпцыю выкладання гісторыі Беларусі ў старэйшых класах, заявіў кіраўнік Мінадукацыі Андрэй Іванец.
"Мы бачым, што на ўзроўні 10-11-х класаў трэба мяняць падыходы да выкладання гісторыі Беларусі. Мы павінны даваць не проста даты і падзеі, але дакладныя ацэнкі і ясныя пасылы, трактаванні тых ці іншых падзей", - растлумачыў у эфіры СТБ міністр.
Ён таксама падкрэсліў, што з 1 верасня гэтага года ва ўсіх ВНУ краіны выкладаецца абсалютна новая дысцыпліна – гісторыя беларускай дзяржаўнасці.

Больш гісторыі

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк у сваю чаргу адзначыў, што беларускім школам і ўніверсітэтам трэба вярнуцца да "лінейнага выкладання гісторыі", да таго стандарту, які быў раней.
"Гэта значыць, павялічыць колькасць гадзін з 50 да 70. У нас нармальныя падручнікі, хачу падкрэсліць. Удумаемся: за адну гадзіну трэба расказаць усю гісторыю Францыі канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў, Вялікую французскую рэвалюцыю, прыход Напалеона Банапарта. За гадзіну. Таму, што мы павінны належным чынам звярнуцца да сваёй гісторыі", - падкрэсліў ён.
Марзалюк таксама задаўся пытаннем, чаму ў Год гістарычнай памяці даводзіцца адмаўляцца ад экзамену па гісторыі Беларусі ў 11-м класе і пераносіць яго на 9-ы клас.
"Хоць гэта звышскладаны гуманітарны прадмет. Гэта пытанне, якое трэба абмяркоўваць у абавязковым парадку… Я ўвогуле глыбока перакананы, што мы рана ці позна, калі мы за гуманітарную бяспеку краіны, павінны зрабіць абавязковым – не ведаю, як гэта будзе выглядаць – гэты экзамен у нармальным, належным аб’ёме", - рэзюміраваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Як вучням будзе аказвацца псіхалагічная дапамога, вызначыла Мінадукацыі
Амаль палова вучняў прыватных школ ужо перайшла ў дзяржаўныя
Навучэнцаў каледжаў будуць ацэньваць па-іншаму: новая пастанова Мінадукацыі
Новыя студэнцкія абмены запусцяць Беларусь і Расія
Школьны дзяржстандарт – для дысцыпліны і парадку: што ў новым дакуменце?