Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Шайгу: 87 тысяч мабілізаваных накіраваны ў раёны баявых дзеянняў СВА

Кіраўнік абароннага ведамства Расіі правёў у аўторак селектарную нараду, на якой абмяркоўваўся ход правядзення мабілізацыі і спецаперацыя.
Sputnik
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Восемдзесят сем тысяч чалавек з трохсот тысяч, прызваных у рамках частковай мабілізацыі, накіраваны ў раёны баявых дзеянняў, дзе выконваюцца задачы спецыяльнай ваеннай аперацыі (СВА), паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
"У раёны баявых дзеянняў пасля правядзення дадатковай падрыхтоўкі і баявога зладжвання накіравана 87 тысяч чалавек", - паведаміў Шайгу.
Міністр адзначыў, што цяпер да работы з мабілізаванымі прыцягнута каля тысячы вопытных інструктараў, якія з першых дзён удзельнічаюць у правядзенні СВА.
Частковая мабілізацыя ў Расіі завяршылася 29 кастрычніка, на ваенную службу былі прызваны, як і планавалася, 300 тысяч чалавек.
Шайгу прызнаў, што на пачатковым этапе правядзення мабілізацыі былі недахопы, у першую чаргу гэта датычыцца дзейнасці ваенных камісарыятаў. Міністр адзначыў, што на розных узроўнях былі зроблены крокі, каб устараніць праблемы.
"Намі былі прыняты экстранныя меры па паляпшэнні арганізацыі іх работы. Гэта прынесла свае вынікі. Усе рэгіёны накіравалі ў воінскія часці ўстаноўленую колькасць мабілізаваных", - сказаў Шайгу.
Ён таксама асабліва адзначыў аператыўнасць заканадаўчых органаў – Дзярждумы і Савета Федэрацыі, якія прынялі законы, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай абароненасці прызваных грамадзян. Мабілізаваным захаваюць працоўныя месцы, дзяржава будзе аказваць падтрымку іх сем’ям.
"Грамадзянам, прызваным на ваенную службу па мабілізацыі, устаноўлена грашовае ўтрыманне ў адпаведнасці з пасадай, але не менш як 195 тыс рублёў за каляндарны месяц", - адзначыў міністр абароны.

Восеньскі прызыў

Сяргей Шайгу асобна спыніўся на тым, як у гэтым годзе праходзіць прызыў салдат тэрміновай службы.
Паводле яго слоў, больш за 2 700 прызыўных камісій прыступілі да працы ў 85 суб’ектах РФ. Генштаб Мінабароны РФ вызначыў, на аднагадовую ваенную службу будуць адпраўлены 120 тысяч чалавек.
Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што ваенныя камісарыяты, якія працуюць у час прызыўной кампаніі, забяспечаны ўсім неабходным – як рэчавым забеспячэннем, так і медыцынскай маёмасцю і сродкамі індывідуальнай абароны.
Салдаты, якія паступаюць на тэрміновую ваенную службу ў рамках прызыўных кампаній, у зону спецыяльнай ваеннай аперацыі (СВА) накіроўвацца не будуць, запэўніў міністр.

Збалансаваны бюджэт "абаронкі"

Міністр абароны адзначыў, што бюджэт Мінабароны ва ўмовах правядзення СВА і ўзрослых патрэбнасцей давялося скарэкціраваць у бок павелічэння, і ён дае магчымасць вырашаць задачы Узброеных Сіл. Паводле слоў Шайгу, толькі грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых і зарплата грамадзянскіх у расійскай арміі павышаны на 4%.
Таксама Шайгу заявіў, што фінансаванне спецыяльнай ваеннай аперацыі забяспечана, выкананы сацыяльныя абавязацельствы перад асабовым складам і ваеннымі пенсіянерамі. Акрамя гэтага, паводле слоў кіраўніка ведамства, рэалізаваны спецыяльныя праекты па аднаўленні інфраструктуры ДНР і ЛНР.
Таксама на селектарнай нарадзе Шайгу паставіў задачу – завяршыць фінансавы год "з аптымальнымі вынікамі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Вайскоўцы паказалі, як ЗРК "Тор" збівае ўкраінскія дроны – відэа
У Расіі назвалі колькасць добраахвотнікаў, якія адправіліся ў зону СВА
СПА Расіі збіла ўкраінскі Мі-8 і тры дроны ў Херсонскай вобласці
Адзіным гарантам суверэнітэту Украіны магла быць толькі РФ – Пуцін
"Корнетами" па цэлі: Мінабароны РФ паказала рэдкае відэа работы разведкі