Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Спецслужбы Расіі прадухілілі тэракт на Запарожскай АЭС – Патрушаў

У Маскве праходзіць пасяджэнне сакратароў Саветаў бяспекі краін СНД, на якім абмяркоўваюцца актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.
Sputnik
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. На Запарожскай АЭС прадухілены тэракт, пра гэта заявіў сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў.
"Мы атрымалі інфармацыю аб прадухіленні нашымі спецыяльнымі службамі тэрарыстычнага акта на Запарожскай АЭС", - заявіў Патрушаў на сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі краін СНД.
Кіраўнік Савета бяспекі Расіі таксама выказаў занепакоенасць тым, што Лондан і Вашынгтон прыцягваюць тэрарыстаў для баявых дзеянняў на баку Кіева.
"Ва ўмовах правядзення СВА спецслужбамі ЗША і Англіі ажыццяўляецца вярбоўка ўдзельнікаў міжнародных тэрарыстычных арганізацый з мэтай іх перакідкі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку кіеўскага рэжыму", – падкрэсліў Патрушаў.
Пры гэтым ён асобна спыніўся на тэме фальсіфікацыі гісторыі і адраджэнні фашызму, якое фінансуецца Захадам.
"Вельмі небяспечнай пагрозай з арсенала заходніх гібрыдных інструментаў з’яўляюцца спробы фальсіфікацыі гісторыі і адраджэння фашызму", - сказаў Патрушаў.
Паводле яго слоў, гэтая праца вядзецца Захадам фактычна з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны для таго, каб сказіць ролю Савецкага Саюза ў перамозе над фашызмам.
"Падручнікі і навучальныя курсы для краін СНД, якія фінансуюцца Вашынгтонам, даюць вельмі перакручанае разуменне гісторыі СССР, ролі Расіі ў развіцці дзяржаў Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя", - звярнуў увагу Патрушаў.
Патрушаў адзначыў, што "ўкраінскія неанацысцкія войскі працягваюць абстрэлы з заходняй зброі Запарожскай АЭС, што можа прывесці да глабальнай катастрофы".
Ён выказаў шкадаванне, што наведванне ЗАЭС прадстаўнікамі МАГАТЭ не дало чаканага выніку – атакі на станцыю не спыніліся, а сусветная супольнасць "не асудзіла кіеўскі рэжым".
Патрушаў асабліва падкрэсліў, што спецыялісты МАГАТЭ знаходзяцца на атамнай станцыі і бачаць, хто страляе і адкуль.
"Аднак ніхто не гаворыць аб тым, што ўкраінскія войскі абстрэльваюць атамную электрастанцыю, а ў СМІ нагнятаюць ажыятаж, абвінавачваючы ў гэтым Расію. Заява Зяленскага аб прэвентыўным ядзерным удары па Расіі пацвярджае неадэкватнасць цяперашняга кіраўніцтва Украіны", - канстатаваў Патрушаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мядзведзеў дапусціў адмену мараторыя на смяротную кару ў Расіі
ФСБ прадухіліла тэракт на Стаўраполлі
Выбуховая прылада спрацавала на чыгунцы ў Бранскай вобласці
СК Расіі: затрымалі 8 чалавек, якія маюць дачыненне да тэракта на Крымскім мосце
Валодзін папярэдзіў Кіеў аб больш жорсткім адказе на тэракты