Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мядзведзеў дапусціў адмену мараторыя на смяротную кару ў Расіі

© Sputnik / Екатерина Штукина / Перайсці ў медыябанкНамеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў
Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў - Sputnik Беларусь, 1920, 02.11.2022
Падпісацца
На тэрыторыі РФ пачалі дзейнічаць "разнастайныя жоўта-блакітныя дыверсанты", падкрэсліў намеснік кіраўніка расійскага Савета бяспекі.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Мараторый на пакаранне смерцю ў Расіі можна пераадолець у выпадку неабходнасці пры змяненні прававых пазіцый Канстытуцыйнага суда. З такой заявай выступіў намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Раней стала вядома, што Савецкі раённы суд Уфы арыштаваў чацвярых мужчын, якія абвінавачваюцца па артыкуле аб тэракце. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, студэнты-замежнікі спрабавалі вывесці са строю стратэгічныя аб’екты ва Уфе: 19 кастрычніка спалілі электраабсталяванне на некалькіх чыгуначных станцыях і перагонах недалёка ад горада.
"На тэрыторыі Расіі пачалі дзейнічаць разнастайныя жоўта-блакітныя дыверсанты. Маладыя замежныя студэнты, якія зусім нядаўна дасягнулі паўналецця, вывелі са строю некалькі чыгуначных аб’ектаў ва Уфе. Маўляў, з-за таго, што не згодны з палітыкай нашай краіны. Гэта значыць, мы ў сябе гэтых вырадкаў прынялі, далі ім магчымасць атрымаць адукацыю. У адказ – тэракты і дыверсіі", - напісаў Мядзведзеў у сваім Telegram-канале.
У гэтым жа шэрагу, паводле яго слоў, злачынствы, якія здзяйсняюцца грамадзянамі РФ, – падпалы ваенкаматаў, разбурэнні іншых дзяржаб’ектаў. "Я ўжо не кажу пра забойствы ўкраінскімі тэрарыстамі нашых грамадзян на нашай тэрыторыі", – працягнуў ён.
"Проста трэба ўспомніць, што падчас Вялікай Айчыннай вайны з сабатажнікамі, якія па загадзе фашысцкіх забойцаў вялі падрыўныя работы ў тыле, ніхто не цацкаўся. Прысуд такім нягоднікам быў адзін – расстрэл без суда і следства. Прама на месцы злачынства. Таму што калі ты здраднік, які ўчыніў такое злачынства ў ваенны час, то ў цябе няма ні ўзросту, ні нацыянальнасці, ні нават права на абарону свайго жыцця", - сказаў ён.
Мядзведзеў нагадаў, што ў РФ зараз дзейнічае мараторый на смяротную кару. "Вельмі гуманна. У адрозненне, дарэчы, ад усіх найбуйнейшых краін з ядзернай зброяй (ЗША, КНР, Індыі)", - звярнуў увагу намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ.
"Хоць, яшчэ раз падкрэслю, і ў рамках цяперашняй Канстытуцыі мараторый на пакаранне смерцю можа быць пераадолены ў выпадку неабходнасці пры змяненні прававых пазіцый Канстытуцыйнага суда Расіі" - сказаў ён.
Мядзведзеў назваў гэта пытаннем выбару "сродкаў абароны інтарэсаў нашых людзей, дзяржавы і грамадства".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ФСБ прадухіліла тэракт на Стаўраполлі
Выбуховая прылада спрацавала на чыгунцы ў Бранскай вобласці
СК Расіі: затрымалі 8 чалавек, якія маюць дачыненне да тэракта на Крымскім мосце
За забойствам Дугінай стаіць украінскі ўрад – NYT
ФСБ прадухіліла тэракт на нафтагазавым комплексе
Стужка навiн
0