Відэа

Гомельскія пагранічнікі паказалі перахват украінскага дрона

Перахоплены на мяжы ўкраінскі беспілотнік быў абсталяваны для правядзення разведкі на тэрыторыі Беларусі, а таксама для магчымага скідвання ўзрыўчаткі. Перахват дрона глядзіце на відэа.
Sputnik
Паводле звестак беларускага Дзяржпагранкамітэта, інцыдэнт з перахватам украінскага беспілотніка адбыўся ў сераду 2 лістапада ў Гомельскім раёне, беспілотнік знайшлі ўсяго за кіламетр ад беларуска-ўкраінскай мяжы.
Мясцовы пагранічны нарад заўважыў квадракоптар, які накіроўваўся з украінскага боку на беларускую тэрыторыю. Дрон удалося прымусова пасадзіць, распавялі пагранічнікі.
Спецыялісты дасталі карту памяці беспілотніка і, прааналізаваўшы даныя, пацвердзілі факт яго запуску з тэрыторыі Украіны. Таксама ўдалося ўстанавіць, што дрон выкарыстоўвалі ўкраінскія ваенізаваныя групоўкі на мяжы з Беларуссю.
"Змест знойдзеных фота і відэаматэрыялаў сведчыць, што дрон быў абсталяваны сістэмай інфрачырвонага бачання, прымяняўся для трэніровак перамяшчэння і скідвання выбуховых прылад, а таксама вядзення разведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - расказалі у беларускім Дзяржпагранкамітэце.
Пасля перахвату дрона зараз праводзяцца дадатковыя праверкі, дадалі ў ведамстве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь абвінаваціла Украіну ў парушэнні паветранай прасторы
Лукашэнка супраць, каб беларускае ўзбраенне аказалася ва Украіне: там свае людзі
Дзяржкамваенпрам: Мінск павялічыць магутнасці для вытворчасці беспілотнікаў