Лукашэнка раскрыў мэты стваральнікаў пандэміі каронавіруса

Беларускія ўлады не сталі ўводзіць паўсюдныя лакдаўны пасля пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі і не спынілі працу прадпрыемстваў.
Sputnik
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Беларуская эканоміка павінна была абваліцца падчас пандэміі каронавіруса, але дзякуючы дзеянням улад яна выстаяла, заявіў кіраўнік дзяржавы падчас наведвання БНБК.
Гендырэктар прадпрыемства Данііл Урыцкі расказаў, што вытворчую пляцоўку па выпуску камбікармоў удалося пабудаваць пры дапамозе кітайскага падрадчыка ўсяго за тры гады. Кампанія СITIK прыпыніла ўсе працы на іншых аб’ектах, сканцэнтраваўшы свае намаганні на беларускай пляцоўцы, што і дало такі вынік.
"Аляксандр Лукашэнка на гэта заўважыў: цяпер ужо абсалютна зразумела – на 90% гэта была штучна створаная сітуацыя з пандэміяй. І мэты аўтараў відавочны", - піша "СБ. Беларусь сегодня".
Беларускі лідар лічыць, што такая сітуацыя была створана для таго, "каб апусціць увесь свет і найперш Кітай, апусціць эканоміку... А хто б узняўся на гэтым? Хто грошы друкуе. І яны надрукавалі нямала грошай".
На яго думку, высокая інфляцыя ў Беларусі стала вынікам таго, што Злучаныя Штаты і Еўрапейскі саюз раздавалі "верталётныя грошы".
"Але галоўнае, такія як наша эканоміка (такіх большасць у свеце), яны павінны былі абрынуцца. І яны сёння развальваюцца", - канстатаваў Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што ў рэспубліцы ніхто не спыніў працу прадпрыемстваў. Дзякуючы гэтаму да свята 7 лістапада па ўсёй краіне шмат новабудоўляў. БНБК знаходзіцца ў тым ліку сярод новых вытворчых пляцовак.
"Гэта наступствы таго, што мы тады не закрыліся. Мы паступілі тады правільна", - выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ЗВР Беларусі выраслі за месяц на 1,15%
ЕАЭС – роля і месца ва ўмовах новай светабудовы – відэа
Лукашэнка расказаў, за кошт чаго Беларусь магла б быць "у шакаладзе"
Беларусь нагандлявала з краінамі ШАС на 33 млрд долараў
У новым светаўладкаванні ўлічаць вопыт Саюзнай дзяржавы – эксперты