https://bel.sputnik.by/20221104/zvr-belarus-vyrasl-za-mesyats-na-115-1068728909.html
ЗВР Беларусі выраслі за месяц на 1,15%
ЗВР Беларусі выраслі за месяц на 1,15%
Sputnik Беларусь
Новыя даныя паказваюць, што міжнародныя рэзервовыя актывы краіны дасягнулі адзнакі амаль у 7,6 млрд долараў. 04.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-04T11:25+0300
2022-11-04T11:25+0300
2022-11-04T11:29+0300
звр
эканоміка
беларусь
золата
валюта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102306/52/1023065265_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_63d10fee41605ab8ccded36ee603e0a3.jpg
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Нацыянальны банк абнавіў даныя аб золатавалютных рэзервах (ЗВР) Беларусі, па стане на 1 лістапада яны склалі 7,589 млрд долараў. Гэта прыкладна на 1,15% больш, чым у пачатку кастрычніка.Дэталізаваныя даныя Нацбанк не публікуе з ліпеня 2022 года.Калі адсочваць змены агульнай сумы, то з пачатку года па май яна памяншалася, а затым паступова расла, калі не лічыць даныя за жнівень.З наяўнай статыстыкі вынікае, што найбольшае скарачэнне ЗВР было ў сакавіку. Тады яны знізіліся з прыкладна 8,3 млрд долараў да 7,6 млрд долараў.Нацыянальны банк пакуль не тлумачыць, за кошт чаго цяпер растуць ЗВР – адбываецца гэта дзякуючы знешнім запазычанням або па іншых прычынах.Па планах беларускіх улад, на канец 2022 года аб’ём золатавалютных рэзерваў павінен быць не ніжэйшы за 7 млрд долараў. Пакуль Нацбанку ўдаецца трымаць гэты ўзровень. Але невядома, якая доля манетарнага золата і колькі складаюць спецыяльныя правы запазычання, рэзервовыя актывы ў замежнай валюце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102306/52/1023065265_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_9031fdb98cf2a03d5bfb70015cde3076.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
звр, эканоміка, беларусь, золата, валюта
звр, эканоміка, беларусь, золата, валюта
ЗВР Беларусі выраслі за месяц на 1,15%
11:25 04.11.2022 (абноўлена: 11:29 04.11.2022) Новыя даныя паказваюць, што міжнародныя рэзервовыя актывы краіны дасягнулі адзнакі амаль у 7,6 млрд долараў.
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Нацыянальны банк абнавіў даныя аб золатавалютных рэзервах (ЗВР) Беларусі, па стане на 1 лістапада яны склалі 7,589 млрд долараў. Гэта прыкладна на 1,15% больш, чым у пачатку кастрычніка.
Дэталізаваныя даныя Нацбанк не публікуе з ліпеня 2022 года.
Калі адсочваць змены агульнай сумы, то з пачатку года па май яна памяншалася, а затым паступова расла, калі не лічыць даныя за жнівень.
З наяўнай статыстыкі вынікае, што найбольшае скарачэнне ЗВР было ў сакавіку. Тады яны знізіліся з прыкладна 8,3 млрд долараў да 7,6 млрд долараў.
Нацыянальны банк пакуль не тлумачыць, за кошт чаго цяпер растуць ЗВР – адбываецца гэта дзякуючы знешнім запазычанням або па іншых прычынах.
Па планах беларускіх улад, на канец 2022 года аб’ём золатавалютных рэзерваў павінен быць не ніжэйшы за 7 млрд долараў. Пакуль Нацбанку ўдаецца трымаць гэты ўзровень. Але невядома, якая доля манетарнага золата і колькі складаюць спецыяльныя правы запазычання, рэзервовыя актывы ў замежнай валюце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь