МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Мінабароны РФ патлумачыла, як будуць праходзіць выплаты мабілізаваным, у тым ліку тым, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі ва Украіне.
Спачатку ўсе грамадзяне, прызваныя ў рамках частковай мабілізацыі і якія заключылі кантракт на ваенную службу на тэрмін ад аднаго года, атрымаюць аднаразовую выплату. Яна будзе складаць 195 тысяч расійскіх рублёў (3 130 долараў па курсе на 8 лістапада 2022 года - Sputnik).
Па словах прадстаўніка фінансавага блока Мінабароны Сяргея Мікішчанкі, гаворка ідзе пра тых, хто падпісаў кантракт пачынаючы з 21 верасня.
Штомесяц ваеннаслужачыя будуць атрымліваць грашовае забеспячэнне ў залежнасці ад выкананых задач і ўмоў праходжання службы. Сума будзе залежаць ад аклада па воінскай пасадзе, аклада па званні і выслугі гадоў. Дадатковыя выплаты прадугледжаны ў выпадку асаблівых умоў службы або за нейкія дасягненні.
"Мінімальная сума, якую будуць атрымліваць вайскоўцы, прызваныя ў рамках частковай мабілізацыі, складзе 195 тысяч рублёў", – адзначыў Мікішчанка.
Ён удакладніў, што гэта мінімальная зарплата, якую будзе атрымліваць, напрыклад, радавы мотастралок. Камандзір узвода, у сваю чаргу, атрымае каля 225 тысяч рублёў (3 600 долараў).
Частковая мабілізацыя
Указ аб правядзенні ў Расіі частковай мабілізацыі падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін 21 верасня. У рамках яго ў войскі было прызвана 318 тысяч чалавек з улікам добраахвотнікаў. У першую чаргу мабілізавалі тых, хто меў баявы вопыт і неабходную ў войсках ваенна-ўліковую спецыяльнасць.
Каля 80 тысяч мабілізаваных расіян ужо знаходзяцца ў зоне правядзення спецаперацыі ва Украіне, з іх каля 50 тысяч прымаюць удзел у баявых дзеяннях.
У Мінабароны РФ тлумачылі, што частковая мабілізацыя патрэбна для кантролю лініі судакранання ў 1 000 кіламетраў і вызваленых тэрыторый ва Украіне. Афіцыйна мабілізацыя была завершана 31 кастрычніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мабілізаваных вучаць вадзіць "лятаючы танк" Т-80БВ – відэа
Шайгу: 87 тысяч мабілізаваных накіраваны ў раёны баявых дзеянняў СВА
У Расіі назвалі колькасць добраахвотнікаў, якія адправіліся ў зону СВА