Дзевяць украінскіх дыверсантаў затрыманы ў Херсонскай вобласці, паводле звестак ФСБ Расіі, яны рыхтавалі тэракты супраць мясцовых чыноўнікаў. Ведамства апублікавала аператыўную здымку затрымання дыверсійнай групы.
"Федэральнай службай бяспекі Расіі на тэрыторыі Херсонскай вобласці выкрыта і спынена дзейнасць дыверсійна-разведвальнай групы СБУ, у задачы якой уваходзіла здзяйсненне тэрарыстычных актаў у дачыненні да высокапастаўленых членаў ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Херсонскай вобласці", – гаворыцца ў паведамленні ЦАС ФСБ.
У затрыманых выявілі больш за 5 кілаграм пластыту, электрадэтанатары, тры гатовыя да прымянення гранаты, стралковую зброю і боепрыпасы, спецыяльныя сродкі разведкі, а таксама замініраваны аўтамабіль.
Акрамя таго, высветлілася, што трое куратараў, якія рыхтавалі дыверсантаў да атакі, у дадзены момант скрываюцца за мяжой.
Следчы камитэт Расіі ўзбудзіў справу па арт. 361 КК РФ (акт міжнароднага тэрарызму), затрыманыя ўзяты пад варту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Спецслужбы Расіі прадухілілі тэракт на Запарожскай АЭС - Патрушаў
Мядзведзеў дапусціў адмену мараторыя на смяротную кару ў Расіі
ФСБ прадухіліла тэракт на Стаўраполлі
Выбуховая прылада спрацавала на чыгунцы ў Бранскай вобласці
СК Расіі: затрымалі 8 чалавек, якія маюць дачыненне да тэракта на Крымскім мосце