Лукашэнка канстатаваў, што "людзі часам не зусім разумеюць сутнасць УНС"

Новы прадстаўнічы орган у рэспубліцы з’явіўся пасля ўнясення змен у Канстытуцыю, але законапраект, які вызначае парадак яго фарміравання і работы, пакуль толькі распрацоўваецца.
Sputnik
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Усе ўдзельнікі Усебеларускага народнага схода будуць выбірацца, заявіў кіраўнік дзяржавы на нарадзе ў палацы Незалежнасці, прысвечанай зменам у заканадаўстве.

"Назіраючы за ходам грамадскага абмеркавання, кіраўнік дзяржавы зрабіў выснову, што людзі часам не зусім разумеюць сутнасць УНС", - піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што, у прыватнасці, гэта датычыцца пытання аб тым, якім чынам у УНС будуць прадстаўлены працоўныя калектывы і які парадак вылучэння дэлегатаў.
"Матывацыя вельмі простая. Усе, хто будзе ўдзельнічаць у рабоце УНС, так ці інакш выбіраюцца народам", - запэўніў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, гэта дэпутаты, сенатары і члены ўрада, якіх ён прызначае, як народны выбраннік. УНС мае патрэбу ва ўдзеле чыноўнікаў.
"Ну і ўвогуле, давайце так гаварыць: калі не будзе вось гэтых прафесіяналаў – губернатараў, урада, прэзідэнта ў рабоце УНС – гэта ператворыцца ў гаварыльню", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што ўсе рашэнні будуць прымацца шляхам галасавання, але галасаваць будуць не толькі дэпутаты, але і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці: прафсаюзы, ветэраны, БРСМ і Саюз жанчын.
"А гэта што, не народ? Народ. У нас больш за палову жанчын. Яны праз сваю арганізацыю бяруць і накіруюць туды дэлегатаў. І гэтыя жанчыны – члены нейкага працоўнага калектыву", - растлумачыў ён.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што дэлегатаў на УНС акрамя працоўных калектываў змогуць вылучаць і палітычныя партыі ў рэспубліцы.
"Гарантую, што там будуць і рабочыя, і сяляне, і настаўнікі, і ўрачы, і чыноўнікі, і дзяржаўныя служачыя, і ваенныя. Гэта сто працэнтаў", - асабліва адзначыў ён.
Паводле яго слоў, у рабоце УНС павінны прымаць удзел актыўныя людзі, каб не паўтарыліся падзеі 2020 года. Таму закон аб УНС і выносіўся на грамадскія абмеркаванні.
"Новая структура, новы орган улады. Людзі павінны ведаць, для чаго ён ствараецца", - падсумаваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка запатрабаваў ад урада смеласці ў прыняцці рашэнняў
Тэрміны паўнамоцтваў некаторых дэлегатаў УНС прапанавалі абмежаваць
Ці гатоў ЦВК Беларусі працаваць з назіральнікамі АБСЕ, расказаў Карпенка
З 15 сакавіка ў Беларусі набыла моц абноўленая Канстытуцыя
Васкрасенскі: закон аб грамадзянскай супольнасці абароніць ад "латэнтных сталіністаў"