МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін напярэдадні вечарам паразмаўлялі па тэлефоне, паведамляе Telegram-канал Пул першага.
Раней па ініцыятыве армянскага боку ў анлайн-фармаце 28 кастрычніка адбылося пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў, што ўваходзяць у склад АДКБ, і было прысвечана канфлікту ў Нагорным Карабаху.
Лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні, якія трэба разгледзець на пасяджэнні АДКБ. Згодна з папярэднім анонсам у канцы лістапада зноў будзе абмяркоўвацца пытанне аб становішчы спраў на мяжы паміж Арменіяй і Азербайджанам.
У паведамленні Telegram-канала "Пул першага" гаворыцца аб тым, што прэзідэнты Беларусі і Расіі асобную ўвагу ўдзялілі адносінам дзвюх краін "з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва".
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у ходзе тэлефоннай размовы ўдакладнілі пытанні, звязаныя з графікам будучых сустрэч на вышэйшым узроўні да канца года.
Беларускі лідар 31 кастрычніка, прымаючы ў Палацы Незалежнасці з дакладам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку, анансаваў сустрэчу са сваім расійскім калегам.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, падчас асабістай сустрэчы будуць узняты пытанні, звязаныя з сумеснымі праектамі ў імпартазамяшчэнні. Пад іх расійскі бок выдзяляе 1,5 мільярда долараў у выглядзе крэдыту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызнаўся, што вельмі даражыць адносінамі з Пуціным
Мезенцаў расказаў, ці павялічыцца фінансаванне гуманітарных праграм СД
Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай групоўкі войск
Масква і Мінск паскораць інтэграцыю ў адказ на санкцыі – Мішусцін