У Беларусі з 1 снежня павышаюцца пенсіі

Пенсійныя выплаты павялічацца на 5 працэнтаў.
Sputnik
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Пенсіі ў Беларусі павялічацца з 1 снежня, адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы.
Апошні раз у рэспубліцы пенсіі павышалі 1 жніўня 2022 года. Тады пенсіянеры сталі "багацейшымі" адразу на 10%. На той момант у краіне працоўныя пенсіі атрымлівалі 2,3 мільёна чалавек.
Першае павышэнне працоўных пенсій у Беларусі адбылося ў сакавіку на 7%. Таким чынам, за год беларускія ўлады павысілі пенсіі тройчы.
Па стане на жнівень бягучага года сярэдні памер пенсіі для непрацуючага грамадзяніна складаў 638 рублёў. У гэтым годзе ўлады планавалі выдаткаваць 16 мільярдаў рублёў на пенсіі.

Пенсіянеры ў Беларусі

Атрымальнікамі працоўных пенсій у Беларусі з'яўляюцца 2,3 млн. чалавек. Але нямала пенсіянераў пасля выхаду на заслужаны адпачынак усё роўна працягваюць працаваць – прыкладна кожны пяты (або 400 тысяч чалавек па даных Мінпрацы).
Таксама ў кожнага зараз з'явілася магчымасць назапасіць на другую – па сістэме добраахвотнага пенсійнага страхавання, якая запрацавала ў краіне з 1 кастрычніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Амаль 5 тысяч беларусаў пачалі збіраць на "другую" пенсію
Украінцы, якія прыбылі ў Беларусь, змогуць атрымліваць пенсіі і дапамогу
Галоўчанка расказаў аб адзіных пенсіях у Беларусі і Расіі