https://bel.sputnik.by/20221107/amal-5-tysyach-belarusa-pachal-zbrats-na-druguyu-pensyu-1068758248.html
Амаль 5 тысяч беларусаў пачалі збіраць на "другую" пенсію
Амаль 5 тысяч беларусаў пачалі збіраць на "другую" пенсію
Sputnik Беларусь
Пакуль што ў асноўным жанчыны заключаюць дагаворы добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі. 07.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-07T12:54+0300
2022-11-07T12:54+0300
2022-11-07T12:54+0300
пенсія
беларусы
грамадства
беларусь
страхаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102777/88/1027778875_0:32:3027:1735_1920x0_80_0_0_e9841d8d3cd6ea248248346e981abcd7.jpg
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Амаль пяць тысяч беларусаў далучыліся да праграмы добраахвотнага назапашвальнага пенсіённага страхавання, паведамілі на дзяржпрадпрыемстве "Стравіта".Паводле інфармацыі страхавой кампаніі, з 1 кастрычніка было заключана 4 919 дагавораў. Больш актыўна дагаворы па новай праграме заключаюць у Мінскай вобласці – каля 36% ад агульнай колькасці.Часцей за ўсё дагаворы афармляюць беларусы ва ўзросце ад 48 да 58 гадоў. Іх доля складае 43,4% ад агульнай колькасці. Пры гэтым узроставая група ад 38 да 48 гадоў крыху менш шматлікая, дадалі ў "Стравіце".Што да спосабу заключэння дагавора, то ў асноўным беларусы аддаюць перавагу рабіць гэта класічным чынам, гэта значыць афармляць неабходныя дакументы ў офісе страхавой кампаніі. Такім чынам паступілі 78,7% беларусаў, якія прынялі рашэнне збіраць на "другую" пенсію. Доля дагавораў, заключаных анлайн, складае 21,3%.Што такое добраахвотнае страхаванне пенсіі?Указ №367 "Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі" быў падпісаны ў краіне ў верасні 2021 года і пачаў працаваць з 1 кастрычніка бягучага года.Пачаць збіраць сабе на "другую пенсію" можна толькі праз адну кампанію – гэтым займаецца дзяржаўнае прадпрыемства "Стравіта", у якога і раней быў падобны варыянт страхавання.Чалавек можа сам вызначыць, якую суму з заробку кожны месяц адпраўляць на рахунак для назапашвання будучай пенсіі. Памер узносу можа складаць ад 1 да 10% (сёння работадавец пералічвае ў фонд 1% ад заробку).Такія ж узносы будзе пераводзіць і наймальнік, яны не будуць адымацца з заробку работніка. Таксама трэба выбраць перыяд, на працягу якога ў будучыні вы будзеце атрымліваць дадатковую пенсію – 5 ці 10 гадоў.Пачаць збіраць сабе на другую пенсію можна за тры гады да наступлення пенсійнага стажу.Заключаць дагавор на добраахвотнае пенсійнае страхаванне могуць усе, хто робіць штомесячныя адлічэнні ў ФСАН. Пры гэтым адкладваць на другую пенсію можна толькі ў рублях.Цяпер памер сярэдняй пенсіі ў Беларусі складае 638 рублёў (або 254 долары па актуальным курсе).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102777/88/1027778875_298:0:3027:2047_1920x0_80_0_0_ee5ed12f6eb2f131ba703c4a5d52da25.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пенсія, беларусы, грамадства, беларусь, страхаванне
пенсія, беларусы, грамадства, беларусь, страхаванне
Амаль 5 тысяч беларусаў пачалі збіраць на "другую" пенсію
Пакуль што ў асноўным жанчыны заключаюць дагаворы добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі.
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Амаль пяць тысяч беларусаў далучыліся да праграмы добраахвотнага назапашвальнага пенсіённага страхавання, паведамілі на дзяржпрадпрыемстве "Стравіта".
Паводле інфармацыі страхавой кампаніі, з 1 кастрычніка было заключана 4 919 дагавораў. Больш актыўна дагаворы па новай праграме заключаюць у Мінскай вобласці – каля 36% ад агульнай колькасці.
Часцей за ўсё дагаворы афармляюць беларусы ва ўзросце ад 48 да 58 гадоў. Іх доля складае 43,4% ад агульнай колькасці. Пры гэтым узроставая група ад 38 да 48 гадоў крыху менш шматлікая, дадалі ў "Стравіце".
"Дарэчы, жанчыны заключаюць дагаворы па новым механізме некалькі часцей за мужчын – 64,9% і 35,1%", - адзначылі на прадпрыемстве.
Што да спосабу заключэння дагавора, то ў асноўным беларусы аддаюць перавагу рабіць гэта класічным чынам, гэта значыць афармляць неабходныя дакументы ў офісе страхавой кампаніі. Такім чынам паступілі 78,7% беларусаў, якія прынялі рашэнне збіраць на "другую" пенсію. Доля дагавораў, заключаных анлайн, складае 21,3%.
Што такое добраахвотнае страхаванне пенсіі?
Указ №367 "Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі" быў падпісаны ў краіне ў верасні 2021 года і пачаў працаваць з 1 кастрычніка бягучага года.
Пачаць збіраць сабе на "другую пенсію" можна толькі праз адну кампанію – гэтым займаецца дзяржаўнае прадпрыемства "Стравіта", у якога і раней быў падобны варыянт страхавання.
Чалавек можа сам вызначыць, якую суму з заробку кожны месяц адпраўляць на рахунак для назапашвання будучай пенсіі. Памер узносу можа складаць ад 1 да 10% (сёння работадавец пералічвае ў фонд 1% ад заробку).
Такія ж узносы будзе пераводзіць і наймальнік, яны не будуць адымацца з заробку работніка. Таксама трэба выбраць перыяд, на працягу якога ў будучыні вы будзеце атрымліваць дадатковую пенсію – 5 ці 10 гадоў.
Пачаць збіраць сабе на другую пенсію можна за тры гады да наступлення пенсійнага стажу.
Заключаць дагавор на добраахвотнае пенсійнае страхаванне могуць усе, хто робіць штомесячныя адлічэнні ў ФСАН. Пры гэтым адкладваць на другую пенсію можна толькі ў рублях.
Цяпер памер сярэдняй пенсіі ў Беларусі складае 638 рублёў (або 254 долары па актуальным курсе).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Стала вядома, калі ўрад разгледзіць
павышэнне заробкаў і пенсіі