МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Абноўлены седан Geely беларускай зборкі прадстаўлены ў сталіцы. Навінку назвалі Emgrand SS11, вопытны ўзор выпушчаны да пяцігадовага юбілею завода, паведаміў журналістам гендырэктар завода БелДЖІ Генадзь Свідзерскі.
"Гэта аўтамабіль чацвёртага пакалення. На мой погляд, ён выгадна адрозніваецца ад папярэдніх мадэлей і павінен спадабаецца нашым спажыўцам. Калі ўсё будзе добра, то ў лінейцы завода з’явіцца абноўлены седан", - сказаў ён.
Па словах генеральнага дырэктара, аўтамабіль прайшоў тэхнічныя выпрабаванні.
Будуць новыя красоверы
Свідзерскі дадаў, што беларускае прадпрыемства БелДЖІ заняло дастойнае месца на айчынным рынку менавіта ў класе красовераў. Паркетнікі Atlas Pro, Coolray, Tugella, якія вырабляюцца на заводзе, занялі трывалыя пазіцыі.
"Што да красовераў, то наступны год мы будзем працягваць працу над Atlas Pro і Coolray, таму што яны добра ўспрымаюцца на беларускім і расійскім рынках. Ёсць новы кросовер Manjaro, які прайшоў сертыфікацыю ў РФ. Таксама глядзім на тое, каб ён стаў у лінейцы даступных для нашых спажыўцоў", - адзначыў ён.
Акрамя таго працягнецца праца па вытворчасці электрамабіляў Geometry C. Невялікая партыя была зроблена ў гэтым годзе.
"Па далейшым развіцці вядзем перагаворы ў тым ліку з расійскім калегамі. На заводзе "АвтоВАЗ" таксама займаюцца распрацоўкай электрамабіля. Ёсць задумка зрабіць электрамабіль, выкарыстоўваючы айчынныя распрацоўкі", – падкрэсліў Свідзерскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Такога яшчэ не было: продаж новых аўто ў Беларусі ўпаў у 10 разоў
Як беларусы будуць атрымліваць вадзіцельскае пасведчанне, расказалі ў ДАІ
Легенду беларускага аўтапрама прэзентавалі ў расійскай сталіцы
На МАЗе пачалі вырабляць машыны хуткай дапамогі
На свае "мерседэсы" шмат часу не трэба – Лукашэнка