БЧ з 11 снежня ўводзіць новы расклад цягнікоў

Пры фарміраванні графіка руху па Беларусі ўвагу ўдзялілі развіццю транспартных сувязей рэгіёнаў.
Sputnik
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Беларуская чыгунка з 11 снежня ўводзіць новы графік курсіравання цягнікоў, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
"Ён сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі і напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту", - гаворыцца ў паведамленні.
Усяго ў графіку на 2022-2023 гады па сетцы БЧ прадугледжана курсіраванне 389 пар саставаў.

Цягнікі ў РФ

З названай даты міжнародныя пасажырскія перавозкі ў РФ будуць арганізаваны па асноўных напрамках – Масква, Санкт-Пецярбург, Адлер, Анапа, Калінінград і Мурманск.
На летні перыяд наступнага года павялічана перыядычнасць руху цягніка да Анапы – ён будзе адпраўляцца праз дзень. Акрамя таго, да канчатковай станцыі ў абодвух напрамках ён стане дабірацца хутчэй на дзве гадзіны.
Па маршруце Мінск – Санкт-Пецярбург на лета 2023 года і ў пікавыя перыяды прызначаны дадатковы састаў.
Сталіцу Беларусі і Пскоў у графіку звяжуць бесперасадачныя вагоны – яны прадугледжаны на перыяд росту пасажырапатоку.

Цягнікі па Беларусі

Пры фарміраванні графіка руху па Беларусі ўвагу ўдзялілі развіццю транспартных сувязей рэгіёнаў.
Паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі асобныя цягнікі (у тым ліку безупынныя) будуць ездзіць хутчэй.
Для перавозкі пасажыраў па перадвыхадных, выхадных і святочных днях прадугледжаны дадатковыя саставы – па найбольш папулярных маршрутах.
Графік цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа прадугледжвае рух 259 пар цягнікоў – яго склалі на аснове маніторынгу попыту і сумесна з рэгіянальнымі ўладамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
БЧ зменьвае форму білетаў
"Беларускі ваяж": першы турцягнік адправіцца з Масквы ў Беларусь
Палёт "Ласточки": за год цягнікі перавезлі 500 тыс. пасажыраў