https://bel.sputnik.by/20220805/belarusk-vayazh-pershy-turtsyagnk-adpravtstsa-z-maskvy--belarus-1065468182.html
"Беларускі ваяж": першы турцягнік адправіцца з Масквы ў Беларусь
"Беларускі ваяж": першы турцягнік адправіцца з Масквы ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Уначы турысты будуць перамяшчацца на цягніку паміж гарадамі, а днём змогуць гуляць і аглядаць славутасці. 05.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-05T09:51+0300
2022-08-05T09:51+0300
2022-08-05T09:52+0300
масква
беларусь
цягнік
турызм
грамадства
рч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104256/19/1042561993_0:116:3072:1844_1920x0_80_0_0_a6636656b63b5a1573990f93c31fece9.jpg
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Першы турыстычны цягнік з Расіі ў Беларусь адправіцца 5 жніўня, ён будзе рухацца па кругавым маршруце Масква – Брэст – Мінск – Масква, паведамляе Sputnik.Яшчэ адзін цягнік адправіцца 12 жніўня, ён праедзе па маршруце Масква – Гродна – Мінск – Масква.У РЧ расказалі дэталі "Беларускага ваяжу" выхаднога дня: выязджаць цягнік будзе ў расійскай сталіцы з Беларускага вакзала. Падарожжа пройдзе ў фармаце "атэль на колах": ноччу турысты будуць перамяшчацца на поездзе паміж гарадамі, а днём змогуць гуляць і аглядаць славутасці.У складзе цягніка – спальныя вагоны купэ і СВ, абсталяваныя кандыцыянерамі, душавымі кабінамі, разеткамі. Таксама ў склад турыстычнага цягніка ўвойдзе вагон-рэстаран.Кошт паездкі па маршруце Масква – Брэст – Мінск – Масква на турыстычным цягніку стартуе ад 30,5 тысяч расійскіх рублёў (амаль 500 долараў), а па маршруце Масква – Гродна – Мінск – Масква – ад 27 тысяч расійскіх рублёў (каля 440 долараў).Абодва гэтыя туры разлічаны на чатыры дні і тры ночы.Чыгуначныя зносіныПаміж буйнымі гарадамі дзвюх дзяржаў курсіруе 14 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх восем пар – БЧ, і шэсць пар – РЧ.Асноўныя напрамкі ў Расію – Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Анапа, Адлер.Таксама паміж Масквой і Мінскам штодзень курсіруюць дзве пары хуткасных міжнародных электрацягнікоў "Ласточка".Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем попыту пасажыраў БЧ перыядычна прызначае дадатковыя цягнікі ў Санкт-Пецярбург.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
масква
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104256/19/1042561993_275:0:3006:2048_1920x0_80_0_0_35e584b4a4911aa34e4752b8eef33a0e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
масква, беларусь, цягнік, турызм, грамадства, рч
масква, беларусь, цягнік, турызм, грамадства, рч
"Беларускі ваяж": першы турцягнік адправіцца з Масквы ў Беларусь
09:51 05.08.2022 (абноўлена: 09:52 05.08.2022) Уначы турысты будуць перамяшчацца на цягніку паміж гарадамі, а днём змогуць гуляць і аглядаць славутасці.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Першы турыстычны цягнік з Расіі ў Беларусь адправіцца 5 жніўня, ён будзе рухацца па кругавым маршруце Масква – Брэст – Мінск – Масква, паведамляе Sputnik.
Яшчэ адзін цягнік адправіцца 12 жніўня, ён праедзе па маршруце Масква – Гродна – Мінск – Масква.
У РЧ расказалі дэталі "Беларускага ваяжу" выхаднога дня: выязджаць цягнік будзе ў расійскай сталіцы з Беларускага вакзала. Падарожжа пройдзе ў фармаце "атэль на колах": ноччу турысты будуць перамяшчацца на поездзе паміж гарадамі, а днём змогуць гуляць і аглядаць славутасці.
У складзе цягніка – спальныя вагоны купэ і СВ, абсталяваныя кандыцыянерамі, душавымі кабінамі, разеткамі. Таксама ў склад турыстычнага цягніка ўвойдзе вагон-рэстаран.
"Каб адправіцца ў падарожжа, трэба аформіць турыстычны пакет, які ўключае праезд на цягніку, экскурсійную праграму, трансфер і харчаванне", – паведамілі ў РЧ.
Кошт паездкі па маршруце Масква – Брэст – Мінск – Масква на турыстычным цягніку стартуе ад 30,5 тысяч расійскіх рублёў (амаль 500 долараў), а па маршруце Масква – Гродна – Мінск – Масква – ад 27 тысяч расійскіх рублёў (каля 440 долараў).
Абодва гэтыя туры разлічаны на чатыры дні і тры ночы.
Паміж буйнымі гарадамі дзвюх дзяржаў курсіруе 14 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх восем пар – БЧ, і шэсць пар – РЧ.
Асноўныя напрамкі ў Расію – Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Сочы, Анапа, Адлер.
Таксама паміж Масквой і Мінскам штодзень курсіруюць дзве пары хуткасных міжнародных электрацягнікоў "Ласточка".
Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем попыту пасажыраў БЧ перыядычна прызначае дадатковыя цягнікі ў Санкт-Пецярбург.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Адпачынак на беларускіх Мальдывах - чым цяпер прыцягваюць мелавыя кар'еры
Прыродная прыгажосць і палацавыя ансамблі:
што паглядзець у Беларусі