МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Распрацоўваецца мабільны дадатак для грамадзян ЕАЭС, якія плануюць прыехаць у Расію, пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення па пытаннях міграцыі МУС РФ Валянціна Казакова.
З дапамогай прыкладання можна будзе знайсці працу ў РФ, а таксама даведацца, ці дазволены ўезд у краіну.
"З дапамогай гэтага мабільнага дадатку можна не толькі знайсці працу ў Расіі, але і ўдакладніць – зачынены або адкрыты ўезд у РФ", - распавяла Казакова ў прэс-цэнтры медыягрупы "Россия сегодня".
Яна адзначыла, што дадатак распрацоўваецца сумесна з Мінлічбы і Мінпрацы Расіі. З дапамогай яго яшчэ да прыезду ў Расію можна будзе даведацца, ці ёсць у грамадзяніна ЕАЭС якія-небудзь абмежаванні для наведвання краіны.
У Еўразійскі эканамічны саюз уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Статус дзяржавы-назіральніка пры ЕАЭС маюць Малдова, Узбекістан і Куба.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Новыя магчымасці развіцця ЕАЭС на фоне сусветнага крызісу – відэамост