https://bel.sputnik.by/20221018/sstemy-belkart--mir-ponastsyu-ntegraval-1068082946.html
Сістэмы "Белкарт" і "Мир" поўнасцю інтэгравалі
Сістэмы "Белкарт" і "Мир" поўнасцю інтэгравалі
Sputnik Беларусь
Нацыянальныя плацежныя сістэмы Беларусі і Расіі практычна поўнасцю інтэгравалі, за выключэннем некаторых функцый. 18.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-18T11:54+0300
2022-10-18T11:54+0300
2022-10-18T11:57+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
плацежная сістэма "мир"
белкарт
фінансы
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/12/1068075108_0:341:3033:2047_1920x0_80_0_0_f7daa5242b0c60d1858d60e652d3689e.jpg
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Амаль усе функцыі картак "Мир" на рынку РФ даступны трымальнікам "Белкарт" і наадварот, заявіў гендырэктар ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" Аляксандр Сотнікаў на форуме "БанкІТ-2022", перадае Sputnik.Кіраўнік працэсінгавага цэнтра не стаў раскрываць падрабязную статыстыку плацяжоў "Мир" у Беларусі, але запэўніў, што ёсць значны рост, як і па "Белкарт".Ён прызнаў, што ёсць некаторыя функцыі, якія, напрыклад, недаступны для "Белкарт" у Расіі. Прычына ў тым, што "Мир" не аддае некаторыя опцыі іншым сістэмам. У прыватнасці, ёсць пытанні па пераводах з карткі адной сістэмы на картку другой.У сваю чаргу намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц анансаваў запуск міждзяржаўных пераводаў паміж фізічнымі асобамі ў ЕАЭС па нумарах тэлефонаў.Як запэўніў Сотнікаў, у цэлым амаль усе плацяжы для "Белкарт" у Расіі даступныя, у тым ліку ў анлайне.Беларускі і расійскі бакі дамовіліся аб сінхранізацыі сістэм яшчэ ў лютым 2019 года. У тым годзе "Белкарт" патраціла на спалучэнне з партнёрамі 180 тыс еўра.Геаграфія картак "Мир", паводле планаў Банка Расіі, будзе пашырана да 20 краін да 2025 года і да 35 да 2030-га.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/12/1068075108_203:0:2932:2047_1920x0_80_0_0_1224ebae76ab2313eab0a2a455ebd825.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, плацежная сістэма "мир", белкарт, фінансы, эканоміка, грамадства
саюзная дзяржава, беларусь, расія, плацежная сістэма "мир", белкарт, фінансы, эканоміка, грамадства
Сістэмы "Белкарт" і "Мир" поўнасцю інтэгравалі
11:54 18.10.2022 (абноўлена: 11:57 18.10.2022) Нацыянальныя плацежныя сістэмы Беларусі і Расіі практычна поўнасцю інтэгравалі, за выключэннем некаторых функцый.
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Амаль усе функцыі картак "Мир" на рынку РФ даступны трымальнікам "Белкарт" і наадварот, заявіў гендырэктар ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" Аляксандр Сотнікаў на форуме "БанкІТ-2022", перадае Sputnik.
"У маім разуменні яны поўнасцю інтэграваныя. Яны пакрываюць усе патрэбнасці, якія неабходны спажыўцу", - лічыць Сотнікаў.
Кіраўнік працэсінгавага цэнтра не стаў раскрываць падрабязную статыстыку плацяжоў "Мир" у Беларусі, але запэўніў, што ёсць значны рост, як і па "Белкарт".
Ён прызнаў, што ёсць некаторыя функцыі, якія, напрыклад, недаступны для "Белкарт" у Расіі. Прычына ў тым, што "Мир" не аддае некаторыя опцыі іншым сістэмам. У прыватнасці, ёсць пытанні па пераводах з карткі адной сістэмы на картку другой.
У сваю чаргу намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц анансаваў запуск міждзяржаўных пераводаў паміж фізічнымі асобамі ў ЕАЭС па нумарах тэлефонаў.
Як запэўніў Сотнікаў, у цэлым амаль усе плацяжы для "Белкарт" у Расіі даступныя, у тым ліку ў анлайне.
Беларускі і расійскі бакі дамовіліся аб сінхранізацыі сістэм яшчэ ў лютым 2019 года. У тым годзе "Белкарт" патраціла на спалучэнне з партнёрамі 180 тыс еўра.
Геаграфія картак "Мир", паводле планаў Банка Расіі, будзе пашырана да 20 краін да 2025 года і да 35 да 2030-га.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь