МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Наступны год будзе будзе лакмусавай паперкай для Гомельскай вобласці, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар у пятніцу наведвае Гомельскую вобласць, і праводзіць нараду па развіцці аграпрамысловага комплексу.
"Далей жыць так нельга, і мы не будзем так жыць. Таму думайце, як вы будзеце жыць, зарабляць", - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.
Паводле яго слоў, рашэнне зрабіць стаўку на вытворчасць прадуктаў харчавання было правільным, у гэтым упэўніліся, як у рэспубліцы, так і за яе межамі.
Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што яму давялося дэталёва разабрацца са станам спраў у АПК рэгіёна, прыбыўшы ў Гомель.
"Кожны з вас пасля гэтай сустрэчы павінен вярнуцца ў свой раён або гаспадарку, каб працаваць вельмі шмат і напружана. З поўнай самааддачай. І будзе патрабаваць таго ж ад падначаленых. Па-іншаму пераламаць негатыўныя тэндэнцыі ў рабоце рэгіёна не атрымаецца", - дадаў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу на тое, што Гомельская вобласць ледзь перасягнула планку падчас уборачнай у намалочаны мільён тон збожжа і тое – толькі з кукурузай. У той час, як у іншых рэгіёнаў гэты паказчык значна вышэйшы.
"А што па мясе, малаку? Уся краіна рухаецца ўверх, а вы – уніз", - падкрэсліў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ўпушчаная выгада гомельскага аграпрама склала каля 100 мільёнаў рублёў.
"Грошы немалыя. Асабліва сумна, што правальная сітуацыя не толькі ў гэтым годзе", - сказаў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Уся наша шматвяковая гісторыя стваралася сялянскай працай – Лукашэнка
Беларусь паставіла ў Расію прадуктаў больш як на $4 млрд
Брыло: імпартная сельгастэхніка ў Беларусі не прастойвае, запчасткі ёсць
Беларусь абганяе амаль усе краіны ЕАЭС па вытворчасці малака
Лукашэнка хоча выкарыстоўваць кожны кавалачак зямлі ў краіне