https://bel.sputnik.by/20221115/belarus-pastavla--rasyu-pradukta-bolsh-yak-na-4-mlrd-1069064303.html
Беларусь паставіла ў Расію прадуктаў больш як на $4 млрд
Беларусь паставіла ў Расію прадуктаў больш як на $4 млрд
Sputnik Беларусь
Пастаўкі айчынных прадуктаў харчавання ў гэтам годзе павінны, паводле першапачатковых ацэнак, перавысіць 8 мільярдаў долараў. 15.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-15T13:49+0300
2022-11-15T13:49+0300
2022-11-15T13:52+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
ігар брыло
сельская гаспадарка
саюзная дзяржава
беларусь
выстава
прадукты харчавання
"прадэкспа"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1b/1068445985_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_db7773e1e532df0f06bbdcf877025e68.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Расія для Беларусі – стратэгічны партнёр, пра гэта сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі Ігар Брыло на адкрыцці выставы "Прадэкспа", перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у бягучым годзе тавараабарот з расійскім бокам у харчовай сферы за дзевяць месяцаў ужо перавысіў шэсць мільярдаў долараў.Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў гэтым годзе ў рабоце "Прадэкспа 2022" прымае ўдзел 48 расійскіх кампаній з сямі рэгіёнаў суседняй краіны."Расійская Федэрацыя зацікаўлена ў Беларусі, і для нас важна Расія", - асабліва адзначыў міністр.Паводле яго слоў, у спецыялізаванай выставе таксама ўдзельнічаюць Азербайджан, В’етнам і Інданезія.Брыло растлумачыў, што ўвядзенне санкцый супраць рэспублікі было накіравана на падзенне вытворчасці, страту рынкаў збыту."Гэтага не адбылося і мы рэальна перавысім планку ў восем мільярдаў долараў (экспарту) па гэтым годзе", - выказаў упэўненасць ён.Кіраўнік Мінсельгасхарча дадаў, што экспарт беларускіх прадуктаў расце на ўсіх рынках, з якімі супрацоўнічае рэспубліка, у тым ліку нават Еўрапейскі Саюз.Брыло запэўніў, што Беларусь гатова супрацоўнічаць з любой краінай, "калі гэта будзе правільна, карэктна, прафесійна і сумленна".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1b/1068445985_152:0:2883:2048_1920x0_80_0_0_10bdf28655bacccf840e9e70f6b1f399.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар брыло, сельская гаспадарка, саюзная дзяржава, беларусь, выстава, прадукты харчавання, "прадэкспа"
ігар брыло, сельская гаспадарка, саюзная дзяржава, беларусь, выстава, прадукты харчавання, "прадэкспа"
Беларусь паставіла ў Расію прадуктаў больш як на $4 млрд
13:49 15.11.2022 (абноўлена: 13:52 15.11.2022) Пастаўкі айчынных прадуктаў харчавання ў гэтам годзе павінны, паводле першапачатковых ацэнак, перавысіць 8 мільярдаў долараў.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Расія для Беларусі – стратэгічны партнёр, пра гэта сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі Ігар Брыло на адкрыцці выставы "Прадэкспа", перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе тавараабарот з расійскім бокам у харчовай сферы за дзевяць месяцаў ужо перавысіў шэсць мільярдаў долараў.
"Мы туды ўжо паставілі (прадуктаў) больш, чым на чатыры мільярды долараў", - удакладніў кіраўнік Мінсельгасхарча.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў гэтым годзе ў рабоце "Прадэкспа 2022" прымае ўдзел 48 расійскіх кампаній з сямі рэгіёнаў суседняй краіны.
"Расійская Федэрацыя зацікаўлена ў Беларусі, і для нас важна Расія", - асабліва адзначыў міністр.
Паводле яго слоў, у спецыялізаванай выставе таксама ўдзельнічаюць Азербайджан, В’етнам і Інданезія.
Брыло растлумачыў, што ўвядзенне санкцый супраць рэспублікі было накіравана на падзенне вытворчасці, страту рынкаў збыту.
"Гэтага не адбылося і мы рэальна перавысім планку ў восем мільярдаў долараў (экспарту) па гэтым годзе", - выказаў упэўненасць ён.
Кіраўнік Мінсельгасхарча дадаў, што экспарт беларускіх прадуктаў расце на ўсіх рынках, з якімі супрацоўнічае рэспубліка, у тым ліку нават Еўрапейскі Саюз.
"Мы павялічылі пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю, СНД, ЕАЭС. У нас істотна павялічаны пастаўкі ў Кітай, краіны Азіі, Акіяніі і Афрыкі. Наша прадукцыя прысутнічае ўсюды", - заявіў міністр.
Брыло запэўніў, што Беларусь гатова супрацоўнічаць з любой краінай, "калі гэта будзе правільна, карэктна, прафесійна і сумленна".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь