"Газпром" не будзе зніжаць пастаўкі газу ў Малдову праз Украіну

Расійская кампанія раней сцвярджала, што з канца верасня частка газу, які паступае ў Малдову, асядае ва Украіне.
Sputnik
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. "Газпром" не будзе зніжаць падачу газу на газавымяральнай станцыі "Суджа" для яго наступнага транзіту ў Малдову, пра гэта паведаміла расійская кампанія ў сваім Telegram-канале.
Там удакладнілі, што "Молдовагаз" устараніў парушэнне па аплаце "Газпрому" бягучых паставак расійскага газу ў лістападзе.

"Сродкі за асеўшы на тэрыторыі Украіны газ, прызначаны для спажыўцоў Малдовы, у "Газпроме" атрымалі", - гаворыцца ў паведамленні.

Кампанія звярнула ўвагу на тое, што малдаўскім бокам рэгулярна дапускаюцца парушэнні ў частцы аплаты па кантрактных абавязацельствах. Там падкрэслілі, што ў выпадку далейшых парушэнняў "Газпром" пакідае за сабой права скараціць або поўнасцю спыніць пастаўкі.
Раней расійская кампанія заяўляла, што газ, прызначаны для малдаўскіх спажыўцоў, асядае ва Украіне – лічба, па даных "Газпрома", складае каля 53 млн "кубоў" блакітнага паліва.
У кампаніі папярэдзілі, што калі транзітны дысбаланс захаваецца, то магчыма скарачэнне паставак газу праз Украіну.

Доўг Малдовы

У верасні "Газпром" паведамляў аб магчымасці спынення паставак з-за даўгоў Кішынёва, тады сума склала больш за 700 млн долараў.
Аднак у Малдове адмовіліся яго прызнаваць. У жніўні ўлады краіны замовілі правядзенне аўдыту пазыкі, працэдура павінна быць праведзена да канца 2023 года. Новае пагадненне паміж Кішынёвам і "Газпромам" аб урэгуляванні доўгу за ўжо атрыманы газ так і не было заключана.
Нагадаем, што ў 2021-м "Газпром" і Малдова падпісалі новы газавы кантракт. Так, у лістападзе мінулага года Кішынёў плаціў за газ 450 долараў за тысячу "кубоў", у студзені – 647 долараў, а ў сакавіку – 547. Жнівень стаў самым дарагім – амаль 1 459 долараў за тысячу кубаметраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мядзведзеў аб цэнах на газ у Еўропе: магу толькі павіншаваць "дальнабачных" калег
Малдова выплаціла "Газпрому" доўг за пастаўлены газ
"Газпром" у парадку выключэння не будзе спыняць пастаўкі газу ў Малдову
Малдова гатова выплаціць доўг "Газпрому", але ёсць нюансы
Эканомія або памылка: у Малдове па рашэнні ўлад загасілі Вечны агонь