МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Беларусь і Расія могуць значна рушыць наперад у вырашэнні пытанняў імпартазамяшчэння, наспеў час абмеркаваць пытанні, якія тармозяць двухбаковае супрацоўніцтва, лічыць беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Расіі Алегам Кажамякам у панядзелак.
"Бачым, што ўсе праблемы, якія складваюцца сёння ў эканоміцы і Расіі, і Беларусі, пераадольныя. І мы стараемся іх пераадольваць. Ёсць пэўнае тармажэнне", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Беларускі прэзідэнт выказаў шкадаванне, што ёсць бюракратычныя моманты, якія тармозяць развіццё супрацоўніцтва. Ён таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам сустрэнецца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
"(…) У бліжэйшы час сустрэнемся з прэзідэнтам Расіі. Таксама абмяркуем гэтыя пытанні. Калі дробныя пытанні нейкія зняць з паверхні, то мы значна можам рушыць наперад у плане імпартазамяшчэння. Гэта самае галоўнае для нас цяпер", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што краіны справяцца з праблемай імпартазамяшчэння, проста трэба яшчэ крыху часу.
Кажамяка не першы раз прыязджае ў Беларусь. Да гэтага ён быў вясной 2022 года, тады на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці беларускі лідар заявіў, што хацеў бы наведаць Прыморскі край, Магадан, Чукотку, Байкал.
І сёння, вітаючы Кажамяку ў Мінску, Лукашэнка падкрэсліў, што рад новай сустрэчы.
"Яшчэ раз пачуць, што змянілася на нашым Далёкім Усходзе, як самаадчуванне эканамічнае, ці ёсць нейкія зрухі ў супрацоўніцтве з суседзямі. Натуральна, якія цяжкасці? І ў сувязі з гэтым у чым Беларусь можа падставіць сваё плячо, дапамагчы ў гэтым плане?" - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама пацвердзіў сваё асабліва стаўленне да гэтага рэгіёна Расіі.
"Гатовы вас сустракаць у любы час, у любое надвор’е. Вы гэта павінны адчуваць. Ваша імя вельмі часта гучыць на маіх сустрэчах з кіраўніцтвам Расіі і з губернатарамі, якія да нас прыязджаюць. Мы знаходзім пункты судакранання", - сказаў Лукашэнка.
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Прыморскім краем Расіі апошнія гады дынамічна развіваецца. Тавараабарот павялічыўся з 17,3 млн долараў у 2020 годзе да 32,7 млн долараў у 2021-м.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Жыхары Прымор'я стаяць у чэргах за беларускімі прадуктамі - Багданаў
Курская вобласць будзе пастаўляць сыравіну на БНБК – губернатар
Лукашэнка: Прыморскі край даўні і перспектыўны партнёр Беларусі
Камбайны, мікрачыпы, насенне – чым цікава Беларусь Ніжняму Ноўгараду