МІНСК, 28 ліс – Sputnik. На пунктах пропуску праз літоўска-беларускую мяжу адзначаецца вялікая колькасць фур, аб гэтым сведчыць інфармацыя, апублікаваная афіцыйным сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
Так, у пункце пропуску "Каменны лог" сабралася больш за 1 010 велікагрузаў, у пункце "Беняконі" – звыш 360 фур, "Прывалка" – больш за 330. У ПП "Катлоўка" і "Відзы" таксама чэргі – звыш 280 і 220 адпаведна. Толькі ў адным пункце пропуску на беларуска-літоўскай мяжы – "Лоша" няма чэрг грузавікоў на выезд з краіны.
Што датычыцца пропуску велікагрузаў польскім бокам, то на гэтым напрамку таксама зафіксаваны чэргі на выезд з Беларусі. Фуры "затрымаліся" на пунктах "Бераставіца" (больш за 650) і "Казловічы" (звыш 370).
Чэргі ёсць і на беларуска-латвійскай мяжы. Звыш 360 вялікагрузаў чакаюць выезду з Беларусі на ПП "Урабаны" і больш за 260 – "Грыгароўшчына".
Назіраецца і вялікая колькасць легкавых машын. Паводле даных пагранкамітэта, больш як 250 легкавушак знаходзяцца ў чарзе ў двух ПП на беларуска-польскай мяжы, чакаючы выезд з Беларусі, і больш як 20 – на пункце пропуску "Прывалка" на беларуска-літоўскай мяжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Правілы праезду па платных дарогах у Беларусі зменяцца з пачатку 2023 года
Толькі з канвеера: як выглядае новенькі "Москвич"
Як беларусы будуць атрымліваць вадзіцельскае пасведчанне, расказалі ў ДАІ