Віцэ-прэм’ер – кіраўнік Мінпрамгандлю РФ Дзяніс Мантураў, які прысутнічаў на старце вытворчасці, адзначыў, што прыярытэтам завода стане вытворчасць электрамабіляў на ўласнай платформе з павышэннем лакалізацыі.Пакуль што "Москвич 3" – гэта невялікі красовер, абсталяваны бензінавым турбіраваным рухавіком аб’ёмам 1,5 літра і магутнасцю 150 конскіх сіл. Каробка перадач – або варыятар, або шасціступеньчатая механіка.Аб тым, якія камплектацыі будуць прапаноўваць дылеры, пакуль што невядома, аднак мяркуючы па "начынні" кітайскага красовера JAC JS4, а менавіта гэтая машына будзе выпускацца пад брэндам "Москвич", абсталяванне даволі нядрэннае. Аўтамабіль нашпігаваны рознымі сістэмамі бяспекі нават у базавай версіі. У топавай камплектацыі ёсць нават сістэма кантролю за сляпымі зонамі і камеры кругавога агляду.Дакладная дата старту продажу яшчэ не названа, аднак у Мінпрамгандлі паведамілі, што прадаваць "Москвич 3" пачнуць у снежні гэтага года, але пакуль што толькі ў Маскве. Да дылераў па ўсёй краіне красоверы могуць трапіць крыху пазней – у сакавіку 2023-га.Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае навінка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Сёння на Маскоўскім аўтазаводзе запусцілі зборачную вытворчасць гарадскога красовера "Москвич 3".
Віцэ-прэм’ер – кіраўнік Мінпрамгандлю РФ Дзяніс Мантураў, які прысутнічаў на старце вытворчасці, адзначыў, што прыярытэтам завода стане вытворчасць электрамабіляў на ўласнай платформе з павышэннем лакалізацыі.
Пакуль што "Москвич 3" – гэта невялікі красовер, абсталяваны бензінавым турбіраваным рухавіком аб’ёмам 1,5 літра і магутнасцю 150 конскіх сіл. Каробка перадач – або варыятар, або шасціступеньчатая механіка.
Аб тым, якія камплектацыі будуць прапаноўваць дылеры, пакуль што невядома, аднак мяркуючы па "начынні" кітайскага красовера JAC JS4, а менавіта гэтая машына будзе выпускацца пад брэндам "Москвич", абсталяванне даволі нядрэннае. Аўтамабіль нашпігаваны рознымі сістэмамі бяспекі нават у базавай версіі. У топавай камплектацыі ёсць нават сістэма кантролю за сляпымі зонамі і камеры кругавога агляду.
Дакладная дата старту продажу яшчэ не названа, аднак у Мінпрамгандлі паведамілі, што прадаваць "Москвич 3" пачнуць у снежні гэтага года, але пакуль што толькі ў Маскве. Да дылераў па ўсёй краіне красоверы могуць трапіць крыху пазней – у сакавіку 2023-га.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае навінка.