Аляксандр Лукашэнка развітаўся з Уладзімірам Макеем

Цырымонія развітання з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем праходзіць сёння ў Доме афіцэраў.
Sputnik
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка развітаўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, паведаміла БелТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на развітанні з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем
Цырымонія развітання з Макеем праходзіць сёння ў Доме афіцэраў, пахаваны ён будзе на Усходніх могілках у Мінску.
Нагадаем, пра раптоўную смерць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея стала вядома ў суботу. Уладзіміру Макею было 64 гады, пасаду міністра замежных справаў рэспублікі ён займаў з 20 жніўня 2012 года.
Спачуванні ў сувязі са смерцю Уладзіміра Макея выказалі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, МЗС РФ і яго афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, пасольства Расіі ў Беларусі, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, іншыя палітыкі і дыпламаты.
У сувязі са смерцю Уладзіміра Макея перанесены візіт у Мінск кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Макея
У Мінску развітваюцца з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем
Пайшоў у цяжкі час: Уладзімір Макей ва ўспамінах настаўнікаў і аднавяскоўцаў
Уладзімір Макей у жыцці і палітыцы: фота з архіва
Фотафакт: МЗС Беларусі прыспусціла сцяг у сувязі са смерцю Макея