Кіраўнік беларускай дыпламатыі, які займаў адзін з найважнейшых дзяржаўных пастоў у рэспубліцы, Уладзімір Макей пайшоў з жыцця раптоўна 26 лістапада. 26.11.2022, Sputnik Беларусь
Для ўсёй краіны стала шокам навіна аб смерці палітыка і дыпламата. Прапануем узгадаць, якім быў Уладзімір Макей у жыцці і палітыцы, гартаючы фатаграфіі Sputnik.Рэдакцыя Sputnik Беларусь выказвае спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Макея і падзяляе боль ад незаменнай страты для ўсёй Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Кіраўнік беларускай дыпламатыі, які займаў адзін з найважнейшых дзяржаўных пастоў у рэспубліцы, Уладзімір Макей пайшоў з жыцця раптоўна 26 лістапада.
Для ўсёй краіны стала шокам навіна аб смерці палітыка і дыпламата. Прапануем узгадаць, якім быў Уладзімір Макей у жыцці і палітыцы, гартаючы фатаграфіі Sputnik.
Верны саратнік прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Макей на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС) на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у пашыраным складзе.
Уладзімір Макей унёс вялікі ўклад ва ўмацаванне расійска-беларускіх адносін. За гэтыя гады адбылася незлічоная колькасць сустрэч з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.
Памятная сустрэча для нашага агенцтва: Уладзімір Макей вітае ў Мінску генеральнага дырэктара міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва і намесніка галоўнага рэдактара медыягрупы Андрэя Благадыранку.
Уладзімір Макей умеў аб’ядноўваць вакол сябе людзей. Разам з жонкай Верай Паляковай сустракаюць гасцей на дыпламатычным свяце "У Беларусі як дома". "У нашым арнаменце няма нічога ваяўнічага, так што вышыванка мае права быць адным з сімвалаў Беларусі", - распавядаў міністр Sputnik.
У чэрвені 2022 года кіраўнік МЗС даў эксклюзіўнае інтэрв’ю Sputnik Беларусь – гаварылі аб інтэграцыі з Расіяй, канфлікце ў суседняй Украіне, заходніх палітыках і многім іншым.