Расія знізіць сваю долю ў ЕАБР у бліжэйшы час

Пакет расійскіх акцый у Еўразійскім банку развіцця зменшыцца настолькі, што кантроль можа атрымаць Казахстан.
Sputnik
МІНСК, 9 сне - Sputnik. Перамовы па зніжэнні расійскай долі ў Еўразійскім банку развіцця (ЕАБР) ідуць паспяхова, заявіў журналістам старшыня праўлення гэтага міжнароднага фонду Мікалай Падгузаў.
"Мяркуючы па заявах, якія робяць афіцыйныя асобы, у прыватнасці, Казахстана, гэты працэс дастаткова паспяхова прасоўваецца. Я разлічваю, што ў бліжэйшыя тыдні-месяцы ён завершыцца, і мы ўбачым новую канфігурацыю складу акцыянернага капіталу, пра якую акцыянеры ў свой час раскажуць" , - растлумачыў Падгузаў.
Як паведамляў нядаўна прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, рэспубліка дамовілася з ЕАБР аб актывізацыі фінансавання. Размова аб такіх праектах як, напрыклад, вытворчасць крафтавай паперы на Светлагорскім камбінаце, выпуск медыцынскіх вырабаў і медпрэпаратаў.
Гэта адбываецца на фоне спынення працы з заходнімі фінансавымі структурамі, сярод якіх Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскі інвестыцыйны банк.
ЕАБР - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная ў 2006 годзе. Яе ўдзельнікі: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Капітал роўны 7 мільярдам долараў, і пакуль расійская доля ў ім перавышае 65%. Яе зніжэнне - гэта адыход ад магчымых санкцый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Еўра выключылі з валютнага кошыка Беларусі
Беларускае прадпрыемства, якое трапіла пад санкцыі ЗША, нарасціла экспарт да 105%
Чым закрыюць дэфіцыт бюджэту ў Беларусі ў 2023 годзе