МІНСК, 13 сне – Sputnik. У аўторак стане вядома, якая каманда будзе першым фіналістам чэмпіянату свету па футболе ў Катары, паведамляе Sputnik.
За месца ў фінале сусветнага першынства на полі Нацыянальнага стадыёна ў Лусаіле будуць змагацца ўладальнікі "срэбра" мінулага чэмпіянату па футболе зборная Харватыі і двухразовыя чэмпіёны свету аргенцінцы. Сустрэча пачнецца ў 22:00.
Харваты ўжо двойчы ў гісторыі гулялі ў паўфінале: у 1998 годзе ў Францыі, дзе каманда ўступіла французам, і ў 2018 годзе ў Расіі, калі харваты адолелі англічан у дадатковы час.
Аргенцінцы ж пазмагаюцца за выхад у фінал ужо шосты раз. Раней ва ўсіх гэтых сустрэчах яны перамагалі – каманда Аргенціны двойчы станавілася чэмпіёнамі свету і тры разы сярэбранымі прызёрамі.
У сераду, 14 снежня, у другім паўфінальным матчы сустрэнуцца дзеючы чэмпіён – зборная Францыі з камандай Марока. Яны згуляюць у Эль-Хаўры.
Зборная Марока стала першым у гісторыі прадстаўніком Афрыкі, які прабіўся ў квартэт наймацнейшых каманд свету. А для французаў будучы паўфінал будзе сёмым у гісторыі. У трох з іх каманда выйгравала, затым двойчы заваёўвала Кубак свету і адзін раз прайграла ў вырашальным паядынку.
Матч за трэцяе месца адбудзецца 17 снежня, а 18 снежня пройдзе вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул на полі Нацыянальнага стадыёна ў Лусаіле.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь