МІНСК, 13 сне – Sputnik. Закон аб палітычных партыях павінен адпавядаць беларускім рэаліям, ісці ад жыцця, заявіў кіраўнік рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на спецыяльнай нарадзе.
Паводле яго слоў, у распрацоўцы закона аб рабоце палітычных партый у Беларусі галоўнай з’яўляецца наша ўласная дзяржава і наш уласны вопыт.
"На палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Пры гэтым ён адзначыў, што палітычныя партыі дзейнічаюць ад імя грамадзян і гэта з’яўляецца іх абавязкам. Палітычная сістэма ў рэспубліцы працягне сваё развіццё.
"Упэўнены, з’явяцца новыя патрыятычна настроеныя партыі. Адначасова адбудзецца ачыстка ад "выпадковых спадарожнікаў", - цытуе Лукашэнку Тelegram-канал Пул Першага.
Курс вызначыць УНС
На думку беларускага лідара, закон аб партыях важны з той прычыны, што можа прывесці не толькі да дыскусій, але і да супрацьстаяння. Таму ў законе павінна быць усё прадугледжана.
"Усё трэба загадзя адрэгуляваць у законе, давесці да людзей, каб гэта не абурала членаў партый і не выклікала турбулентнасць нашага грамадства", - перасцярог ён.
Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што партыйныя дзеячы абавязаны прытрымлівацца стратэгіі, якую будзе выпрацоўваць Усебеларускі народны сход, бо гэта самы прадстаўнічы орган народаўладдзя.
"Што тут незразумелага і што тут няправільна? Курс ёсць, ён выпрацаваны. Калі ласка, давайце рэалізоўваць. У палітычных партый ёсць дастатковы люфт для таго, каб прапанаваць тыя ці іншыя шляхі", - лічыць ён.
Пасля чаго растлумачыў, што ўсё будзе залежаць ад саміх партый, якія могуць прадстаўляць шырокі палітычны спектр, пачынаючы з правых і заканчваючы левымі.
"У гэтым я нічога не бачу дрэннага. Але адданасць краіне, дзейнічаць ад грамадзян, ад нашага насельніцтва, ад беларусаў, - абавязак любой партыі", - падсумаваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Не толькі ідэалісты, але і авантурысты – Лукашэнка выказаўся пра партыі
Лукашэнка вызначыў ролю УНС у грамадстве Беларусі
Васкрасенскі: закон аб грамадзянскай супольнасці абароніць ад "латэнтных сталіністаў"