МІНСК, 13 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра замежных спраў – ім стаў Сяргей Алейнік, паведамілі ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Раней 26 лістапада стала вядома, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пайшоў з жыцця. Кіраўніку МЗС было ўсяго 64 гады. На сваю пасаду ён быў прызначаны ў 2012 годзе.
Вядома, што Сяргей Алейнік нарадзіўся ў 1965 годзе ў беларускай сталіцы. За плячамі ў яго перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Акрамя гэтага, ён вучыўся ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі.
Сваю кар’еру будучы кіраўнік МЗС пачаў у якасці намесніка сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. На працягу чатырох гадоў служыў у арміі. Пасля чаго перайшоў у 1992 годзе на службу ў МЗС Беларусі.
Сяргей Алейнік прайшоў у беларускім знешнепалітычным ведамстве праз усе кар’ерныя ступені, з 14 лютага 2022 года да сённяшняга дня займаў пасаду першага намесніка міністра замежных спраў.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, мае дваіх сыноў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пайшоў у цяжкі час: Уладзімір Макей ва ўспамінах настаўнікаў і аднавяскоўцаў
Памяці Уладзіміра Макея: самыя яркія цытаты з інтэрв’ю Sputnik – відэа
Макей прапанаваў распрацаваць дакумент аб узаемаадносінах краін праз ААН
Чаму Беларусь не мае патрэбы ў размяшчэнні ваенных баз Расіі, растлумачылі ў МЗС