Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Расійская разведка адпрацоўвае манеўры на беларускім палігоне – відэа

Расійскае Мінабароны апублікавала кадры падрыхтоўкі разведчыкаў Заходняй ваеннай акругі на адным з беларускіх ваенных палігонаў, глядзіце на відэа, як спецыялісты разведкі адпрацоўваюць баявыя задачы.
Sputnik
Кадры з трэніроўкамі расійскіх разведчыкаў на адным з ваенных палігонаў у Беларусі з’явіліся ў афіцыйным Telegram-акаўнце расійскага ваеннага ведамства.
"У нас вельмі моцная камунікацыя, хлопцы разумеюць адзін аднаго без слоў", - расказаў адзін з вайскоўцаў падчас трэніровак.
Як адзначылі ў ваенным ведамстве, байцы праходзяць усебаковую падрыхтоўку, такім чынам набываючы ўніверсальныя навыкі для вядзення разведвальных і баявых дзеянняў.
"Патрабаванні да разведкі асаблівыя, таму на агнявым рубяжы працуюць гадзінамі, адточваючы да ідэалу навыкі стральбы з усіх відаў штатнай зброі", - растлумачылі ў Мінабароны РФ.
Таксама ўсіх вайскоўцаў навучаюць снайпэрскай справе і працы з дронамі, адзначылі ў ведамстве.
Адпрацоўка манеўраў расійскіх вайскоўцаў у Беларусі праходзіць у рамках сумеснай групоўкі войск, дамоўленасць аб разгортванні якой была дасягнута прэзідэнтамі Пуціным і Лукашэнкам яшчэ ў кастрычніку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Вайскоўцы з Беларусі і РФ адпрацоўваюць тактыку штурму і вулічны бой – відэа
Расійскія вайскоўцы праводзяць у Беларусі заняткі па баявой падрыхтоўцы
Трэніроўка расійскіх "Градаў" на беларускім палігоне – відэа