https://bel.sputnik.by/20221108/rasyskya-vayskotsy-pravodzyats-u-belarus-zanyatk-pa-bayavoy-padrykhtotsy-1068809491.html
Расійскія вайскоўцы праводзяць у Беларусі заняткі па баявой падрыхтоўцы
Расійскія вайскоўцы праводзяць у Беларусі заняткі па баявой падрыхтоўцы
Sputnik Беларусь
Інтэнсіўная падрыхтоўка і баявое зладжванне падраздзяленняў праводзяцца як у дзённы, так і начны час. 08.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-08T09:57+0300
2022-11-08T09:57+0300
2022-11-08T09:57+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
узброеныя сілы
расія
беларусь
саюзная дзяржава
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/17/1055076872_0:104:1201:779_1920x0_80_0_0_13aa68d4bbfa8403c36c406a6a1ea73c.jpg
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Расійскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войск, праводзяць на палігонах УС Беларусі заняткі па баявой падрыхтоўцы, гаворыцца на афіцыйным сайце расійскага абароннага ведамства.Як адзначылі ў Мінабароны, актыўная падрыхтоўка і баявое зладжванне падраздзяленняў праводзяцца як у дзённы, так і начны час.На палігонах расійскія вайскоўцы адпрацоўваюць стральбу са штатнай зброі, практыкуюцца ў ваджэнні баявых машын, а таксама праходзяць псіхалагічную паласу перашкод.Акрамя таго, на занятках вайскоўцы ўдасканальваюць свае навыкі тактычнай медыцыны.Ваеннаслужачыя прыбылі ў Беларусь чыгуначным транспартам у складзе воінскіх эшалонаў. Тэхніка і ўзбраенне УС Расіі былі дастаўлены такім жа спосабам.Рэгіянальная групоўка войскРаней 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным аб разгортванні саюзнай групоўкі войск. Пазней стала вядома, што ў Беларусь прыбудзе каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў.Акрамя цяжкай браніраванай тэхнікі пры разгортванні сіл расійская армія задзейнічае і авіяцыю, якая будзе весці патруляванне меж. Расійскія вайскоўцы будуць размешчаны на палігонах у цэнтральнай і ўсходняй частцы рэспублікі. Яны правядуць тактычныя вучэнні, у тым ліку, з пускам зенітных ракет.У Мінабароны Беларусі паведамілі, што стварэнне рэгіянальнай групоўкі войск ажыццяўляецца для ўзмоцненай аховы мяжы Саюзнай дзяржавы. Як падкрэслілі ў прэс-службе абароннага ведамства, гэтае рашэнне прадыктавана "бесперапыннай актыўнасцю ў прыгранічных з Беларуссю раёнах".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/17/1055076872_12:0:1187:881_1920x0_80_0_0_f88f62c756975ea30251bade2949f438.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узброеныя сілы, расія, беларусь, саюзная дзяржава, бяспека
узброеныя сілы, расія, беларусь, саюзная дзяржава, бяспека
Расійскія вайскоўцы праводзяць у Беларусі заняткі па баявой падрыхтоўцы
Інтэнсіўная падрыхтоўка і баявое зладжванне падраздзяленняў праводзяцца як у дзённы, так і начны час.
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Расійскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войск, праводзяць на палігонах УС Беларусі заняткі па баявой падрыхтоўцы, гаворыцца на афіцыйным сайце расійскага абароннага ведамства.
Як адзначылі ў Мінабароны, актыўная падрыхтоўка і баявое зладжванне падраздзяленняў праводзяцца як у дзённы, так і начны час.
На палігонах расійскія вайскоўцы адпрацоўваюць стральбу са штатнай зброі, практыкуюцца ў ваджэнні баявых машын, а таксама праходзяць псіхалагічную паласу перашкод.
Акрамя таго, на занятках вайскоўцы ўдасканальваюць свае навыкі тактычнай медыцыны.
Ваеннаслужачыя прыбылі ў Беларусь чыгуначным транспартам у складзе воінскіх эшалонаў. Тэхніка і ўзбраенне УС Расіі былі дастаўлены такім жа спосабам.
Рэгіянальная групоўка войск
Раней 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным аб разгортванні саюзнай групоўкі войск. Пазней стала вядома, што ў Беларусь прыбудзе каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў.
Акрамя цяжкай браніраванай тэхнікі пры разгортванні сіл расійская армія задзейнічае і авіяцыю, якая будзе весці патруляванне меж. Расійскія вайскоўцы будуць размешчаны на палігонах у цэнтральнай і ўсходняй частцы рэспублікі. Яны правядуць тактычныя вучэнні, у тым ліку, з пускам зенітных ракет.
У Мінабароны Беларусі паведамілі, што стварэнне рэгіянальнай групоўкі войск ажыццяўляецца для ўзмоцненай аховы мяжы Саюзнай дзяржавы. Як падкрэслілі ў прэс-службе абароннага ведамства, гэтае рашэнне прадыктавана "бесперапыннай актыўнасцю ў прыгранічных з Беларуссю раёнах".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь