МІНСК, 16 сне – Sputnik. Суверэнітэт і незалежнасць Беларусі непарушныя, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўдзельнікам нарады ў Палацы Незалежнасці ў пятніцу.
Паводле яго слоў, саюзныя праграмы не змяшчаюць ніводнага пункта, які мог бы пагражаць беларускаму суверэнітэту і незалежнасці.
"Так, мы з Расіяй. Як суверэнная і незалежная дзяржава", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Улада ў Беларусі ёсць
Паводле слоў беларускага лідара, цяпер ідзе нагнятанне сітуацыі адносна таго, што пасля перагавораў 19 снежня ў рэспубліцы не застанецца мясцовай улады і ўсім будуць кіраваць расіяне.
"Яшчэ раз хачу падкрэсліць гэту асаблівасць: ніхто, акрамя нас, Беларуссю не кіруе. Гэта нашы функцыі па Канстытуцыі, і мая ў тым ліку. Мы рэалізоўваем гэтыя функцыі", - запэўніў ён.
Пасля чаго дадаў, што "многія ў нас тут пачынаюць шаптацца, калі не атрымліваецца дамовіцца, што Расія ставіць непрымальныя для нас умовы, звязаныя з нашай незалежнасцю і суверэнітэтам".
Лукашэнка заявіў, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, кіраўніцтва Расіі хоча выбудоўваць адносіны з незалежнай Беларуссю.
Суверэнітэт свята захоўваем
"Калі Расія ўспрымае нас як суверэнную і незалежную дзяржаву (але вельмі блізкая, вельмі надзейная, дзе ўсё рускае – ад мовы да расійскіх традыцый – свята шануецца), мы гатовы выбудоўваць адносіны", - растлумачыў сваю пазіцыю ён.
Пры гэтым прэзідэнт заклікаў заўсёды зыходзіць з таго, што Беларусь з'яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай. Раней быў СССР, і не наша рэспубліка яго разваліла.
"Таму нам, няхай нечакана, дасталіся гэтыя суверэнітэт і незалежнасць. Мы свята гэта павінны захоўваць. Таму што гэтага хоча беларускі народ", - падкрэсліў Лукашэнка.
Пры гэтым ён запэўніў, што Беларусь ніколі не стане ворагам Расіі, бо гэта блізкая краіна і блізкі народ. Пры цяперашняй уладзе гэтага не будзе, тым больш паўтарэння ўкраінскага сцэнарыя.
"Усе гэта разумеюць, але не ўсе могуць пра гэта гаварыць. Тыя, хто збег, ім трэба зарабляць грошы на жыццё. Грошы нехта даў, сказаў, як сказаць, - яны гавораць. Таму суверэнітэт і незалежнасць непарушныя. І ўсякія размовы ў нас ці там інакш – гэта значыць здрада інтарэсаў беларускага народа", - падсумаваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Жадаеце пад бізуном хадзіць? Лукашэнка перасцярог ад страты незалежнасці
Лукашэнка: калі людзі не накормленыя, няма чаго казаць пра незалежнасць