МІНСК, 19 сне – Sputnik. З моманту заключэння прадуктовай здзелкі экспарт расійскай пшаніцы павялічыўся ўтрая, заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
"Экспарт расійскай пшаніцы павялічыўся ў тры разы", - сказаў Гутэрыш на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.
Пры гэтым, паводле яго слоў, з чарнаморскіх партоў Украіны адпраўлена больш за 14 мільёнаў тон украінскага збожжа і іншых прадуктаў харчавання.
Па сцвярджэнні генеральнага сакратара арганізацыі, больш за ўсё суднаў са збожжам адпраўлена краінам, якія развіваюцца. Сюды ўваходзяць і каля 380 тысяч тон, дастаўленыя Сусветнай харчовай праграмай для падтрымкі бягучых гуманітарных аперацый у Афганістане, Эфіопіі, Самалі і Йемене, адзначыў ён.
Цэны на прадукты харчавання падаюць
Гутэрыш адзначыў, што з дня заключэння стамбульскай здзелкі індэкс на прадукты харчавання Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый зніжаецца ўжо восем месяцаў запар, што не дае "мільёнам людзей ва ўсім свеце трапіць у крайнюю галечу". У цэлым зніжэнне склала 15%.
Аднак, падкрэсліў генеральны сакратар ААН, цэны на прадукты яшчэ ўсё ж занадта высокія, а "доступ да ўдабрэнняў па-ранейшаму занадта абмежаваны".
"Кругласутачныя" намаганні
У сувязі з гэтым ён запэўніў, што ў ААН будуць прыкладаць максімум намаганняў, каб устараніць перашкоды, якія стаяць на шляху экспарту прадуктаў харчавання і ўдабрэнняў РФ.
"Мы працягнем кругласутачна прыкладаць намаганні для падтрымкі поўнай рэалізацыі гэтых ініцыятыў (у рамках прадуктовай здзелкі - Sputnik)", - сказаў генеральны сакратар ААН.
Ён удакладніў, што такая работа будзе накіравана на ўдакладненне выключэння для прадуктаў харчавання і ўдабрэнняў у рамках розных санкцыйных рэжымаў і ўстараненне ўскосных перашкод.
Збожжавая здзелка
У ліпені ў Стамбуле былі падпісаны два ўзаемазвязаныя дакументы па вырашэнні праблем паставак прадуктаў харчавання і ўдабрэнняў на сусветныя рынкі. У падпісанні ўдзельнічалі Расія, Украіна, Турцыя і ААН. Тады ж быў створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ) па бяспечнай транспарціроўцы збожжа з Украіны.
Падпісаныя дакументы прадстаўляюць адзіны пакет. Першы – мемарандум, падпісаўшы які Арганізацыя Аб’яднаных Нацый узяла на сябе абавязацельствы па зняцці розных абмежаванняў на экспарт расійскай сельскагаспадарчай прадукцыі і ўдабрэнняў на сусветныя рынкі. Другі – вызначае алгарытм вывазу ўкраінскага збожжа з чарнаморскіх партоў – Паўднёвага, Чарнаморска і Адэсы, якія знаходзяцца пад кантролем Кіева.
Першапачаткова тэрмін дзеяння "збожжавай здзелкі" быў акрэслены 120 днямі, да 19 лістапада. Потым у выніку чатырохбаковых перагавораў – Турцыі, ААН, РФ і Украіны, праведзеных зноў жа ў Стамбуле, пагадненне аб Чарнаморскім збожжавым калідоры было прадоўжана яшчэ на 120 дзён.
Масква неаднаразова ўказвала на тое, што частка здзелкі, датычная прадуктаў і ўдабрэнняў РФ, не выконваецца. Пры гэтым з боку ААН былі запэўніванні, што абмежаванні будуць зняты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін: РФ можа зноў выйсці з "збожжавай здзелкі" ў выпадку парушэння гарантый
Лаўроў: выніку па разблакіроўцы экспарту расійскіх удабрэнняў і збожжа няма
Мінабароны РФ: Расія аднаўляе ўдзел у "збожжавай здзелцы"
Харчаванне ў свеце ў 2022 годзе можа падаражэць на 14,2% – МВФ
МВФ заклікаў зняць бар’еры на экспарт ежы і ўдабрэнняў – час прыйшоў