https://bel.sputnik.by/20221103/laro-vynku-pa-razblakrotsy-ekspartu-rasyskkh-udabrennya--zbozhzha-nyama-1068696518.html
Лаўроў: выніку па разблакіроўцы экспарту расійскіх удабрэнняў і збожжа няма
Лаўроў: выніку па разблакіроўцы экспарту расійскіх удабрэнняў і збожжа няма
Sputnik Беларусь
РФ заклікала генеральнага сакратара ААН выканаць абавязацельствы па "збожжавай здзелцы". 03.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-03T14:26+0300
2022-11-03T14:26+0300
2022-11-03T14:30+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей лаўроў
збожжа
здзелка
украіна
эканоміка
палітыка
бяспека
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1e/1064230781_0:0:3070:1728_1920x0_80_0_0_51d0186da142e328f75a28442ed0ec4f.jpg
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Выніку па разблакіроўцы экспарту расійскіх уабрэнняў і збожжа няма, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.Ён паведаміў, што Расія заклікала генеральнага сакратара ААН выканаць абавязацельствы па "збожжавай здзелцы", якія ён сам на сябе ўсклаў "у адпаведнасці з яго ўласнай ініцыятывай".Сяргей Лаўроў таксама выказаў надзею, што краіны, якія захоўваюць перашкоды на шляху расійскага экспарту збожжа і ўдабрэнняў, "таксама ўсведамляюць сваю адказнасць як тых, хто падтрымаў здзелку, прапанаваную генеральным сакратаром, якая складалася з дзвюх частак – украінскай і расійскай".Пры гэтым ён падкрэсліў, што адносна расійскай часткі ўмоў сур’ёзныя меры павінны быць прыняты ў бліжэйшы час, адзначыўшы пры гэтым, што аб’ёмы расійскага экспарту прадукцыі "несупастаўна вышэйшыя", чым адпаведных украінскіх тавараў.Удзел у "збожжавай здзелцы"Нагадаем, што 29 кастрычніка караблі Чарнаморскага флоту і грамадзянскія судны ў Севастопалі былі атакаваныя 16 беспілотнікамі. Усе беспілотнікі былі знішчаны. МЗС РФ пасля гэтага паведаміў аб прыпыненні "збожжавай здзелкі" на нявызначаны тэрмін, а Мінабароны Расіі ўстанавіла, што запуск беспілотнікаў праводзіўся з узбярэжжа ў раёне Адэсы.У сераду, 2 лістапада, стала вядома, што Масква аднаўляе свой удзел у пагадненні.Як заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Украіна дала гарантыі бяспекі для судоў у збожжавым калідоры. Пры гэтым ён адзначыў, што Масква пакідае за сабой права выйсці са "збожжавай здзелкі" ў выпадку іх парушэння.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1e/1064230781_341:0:3070:2047_1920x0_80_0_0_9cd282ad9b51b9da2215cba60be799ce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей лаўроў, збожжа, здзелка, украіна, эканоміка, палітыка, бяспека, расія, удабрэнне, экспарт, аан
спецаперацыя, сяргей лаўроў, збожжа, здзелка, украіна, эканоміка, палітыка, бяспека, расія, удабрэнне, экспарт, аан
Лаўроў: выніку па разблакіроўцы экспарту расійскіх удабрэнняў і збожжа няма
14:26 03.11.2022 (абноўлена: 14:30 03.11.2022) РФ заклікала генеральнага сакратара ААН выканаць абавязацельствы па "збожжавай здзелцы".
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Выніку па разблакіроўцы экспарту расійскіх уабрэнняў і збожжа няма, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
"Як вы ведаеце, выкананне ўкраінскай часткі здзелкі аднавілася, у той жа час па-ранейшаму не бачым якога-небудзь выніку ў тым, што тычыцца другой часткі пакета, прапанаванай у свой час генсекам ААН (Антоніу - Sputnik) Гутэрышам, і якая мяркуе зняцце любых перашкод на шляху экспарту расійскіх удабрэнняў і збожжа", - сказаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Ён паведаміў, што Расія заклікала генеральнага сакратара ААН выканаць абавязацельствы па "збожжавай здзелцы", якія ён сам на сябе ўсклаў "у адпаведнасці з яго ўласнай ініцыятывай".
Сяргей Лаўроў таксама выказаў надзею, што краіны, якія захоўваюць перашкоды на шляху расійскага экспарту збожжа і ўдабрэнняў, "таксама ўсведамляюць сваю адказнасць як тых, хто падтрымаў здзелку, прапанаваную генеральным сакратаром, якая складалася з дзвюх частак – украінскай і расійскай".
Пры гэтым ён падкрэсліў, што адносна расійскай часткі ўмоў сур’ёзныя меры павінны быць прыняты ў бліжэйшы час, адзначыўшы пры гэтым, што аб’ёмы расійскага экспарту прадукцыі "несупастаўна вышэйшыя", чым адпаведных украінскіх тавараў.
Удзел у "збожжавай здзелцы"
Нагадаем, што 29 кастрычніка караблі Чарнаморскага флоту і грамадзянскія судны ў Севастопалі былі атакаваныя 16 беспілотнікамі. Усе беспілотнікі былі знішчаны. МЗС РФ пасля гэтага паведаміў аб прыпыненні "збожжавай здзелкі" на нявызначаны тэрмін, а Мінабароны Расіі ўстанавіла, што запуск беспілотнікаў праводзіўся з узбярэжжа ў раёне Адэсы.
У сераду, 2 лістапада, стала вядома, што Масква аднаўляе свой удзел у пагадненні.
Як заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Украіна дала гарантыі бяспекі для судоў у збожжавым калідоры. Пры гэтым ён адзначыў, што Масква пакідае за сабой права выйсці са "збожжавай здзелкі" ў выпадку іх парушэння.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь МЗС Расіі: у Масквы ёсць гарантыі ад Кіева, што новых нападзенняў у Чорным моры не будзе