Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыбыў у Мінск, паведамляе Sputnik. Расійскага лідара ў аэрапорце сустрэў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем.
Расійскі лідар абняў беларускага калегу, за руку павітаўся з яго сынам Мікалаем Лукашэнкам, а букет, які яму ўручылі падчас сустрэчы, перадаў прэс-сакратару Наталлі Эйсмант.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі селі ў адну машыну – лімузін Aurus – і адправіліся на перагаворы ў Палац Незалежнасці.
Сёння ў Мінску пройдуць перагаворы прэзідэнтаў дзвюх краін Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. У першай палове дня ў Мінск прыбылі кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, якія прымуць удзел у перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сяргей Шайгу прыляцеў у Мінск
Маршрут інтэграцыі: што будуць абмяркоўваць Лукашэнка і Пуцін у Мінску