Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі і Пуціна па выніках перагавораў у Мінску – відэа

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля перагавораў адзін на адзін выступілі з выніковай прэс-канферэнцыяй. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Sputnik
Расійскі лідар прыбыў у Мінск у панядзелак – першы раз за 3,5 гады. У Нацыянальным аэрапорце яго асабіста сустрэў беларускі калега.
Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў прайшлі ў Палацы Незалежнасці – спачатку ў пашыраным складзе, затым у фармаце адзін на адзін.
Як адзначыў беларускі лідар, у пачатку перагавораў, безумоўным прыярытэтам у адносінах дзвюх краін з’яўляецца вырашэнне эканамічных пытанняў, ад якіх залежыць дабрабыт грамадзян і Беларусі, і Расіі. Няпросты час, падкрэсліў Лукашэнка, патрабуе накіраванасці на вынік.
Прычым, заўважыў беларускі лідар, па некаторых тэмах урады вычарпалі магчымасці перагавораў і лічаць, што без удзелу прэзідэнтаў немагчыма дасягнуць згоды.
Пуцін у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь і Расія могуць да канца года выйсці на планку 40 мільярдаў долараў гандлёвага абароту, што будзе рэкордам. Ён падкрэсліў, што вырашэнне эканамічных пытанняў – гэта ўзаемны прыярытэт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Гэта будзе новы рэкорд: Пуцін назваў лічбы па тавараабароце з Беларуссю
Лукашэнка спадзяецца, што Еўропа пяройдзе да абмеркавання пытанняў бяспекі
Лукашэнка: урады вычарпалі магчымасць дамаўляцца
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Мінску – відэа
Міністры замежных спраў Беларусі і РФ сустрэліся ў Мінску