https://bel.sputnik.by/20221219/lukashenka-urady-vycharpal-magchymasts-damalyatstsa-1070266724.html
Лукашэнка: урады вычарпалі магчымасць дамаўляцца
Лукашэнка: урады вычарпалі магчымасць дамаўляцца
Sputnik Беларусь
Стратэгічныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў эканоміцы сталі прыярытэтнымі ў падрыхтоўцы парадку дня сустрэчы на вышэйшым узроўні ў беларускай... 19.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-19T17:15+0300
2022-12-19T17:15+0300
2022-12-19T17:44+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
аляксандр лукашэнка
палітыка
эканоміка
перагаворы
уладзімір пуцін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/13/1070266952_0:0:3147:1770_1920x0_80_0_0_ccfa082c63dc89e735ef5f6ca8cfc967.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Безумоўным прыярытэтам у двухбаковых адносінах з’яўляецца вырашэнне істотных эканамічных пытанняў, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, няпросты час патрабуе накіраванасці на вынік па ўсіх тэмах парадку дня, таму што ад таго, наколькі дзве краіны будуць паспяховыя, будзе залежаць месца, якое яны зоймуць у міжнароднай сістэме каардынат.Пасля чаго дадаў, што спецыялісты ў Беларусі і Расіі добра папрацавалі над саюзнымі праграмамі і пэўныя зрухі адбыліся.Беларускі лідар канстатаваў, што "па шэрагу вострых тэм урады вычарпалі магчымасць дамаўляцца. Урады лічаць, што без нас з вамі па асобных пытаннях немагчыма дабіцца згоды".Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнымі пытаннямі для абмеркавання ў час папярэдніх сустрэч былі пытанні бяспекі."Мы яшчэ ў сярэдзіне года дамовіліся, што ў канцы года сустрэнемся, каб абмеркаваць асноўныя сацыяльна-эканамічныя пытанні", - нагадаў ён.Беларускі лідар прапанаваў свайму расійскаму калегу абмеркаваць стратэгічныя пытанні, таму што гэта ўжо стала своеасаблівай традыцыяй, калі ўсе праблемныя пытанні здымаюцца перад Новым Годам.Аляксандр Лукашэнка ў завяршэнне павіншаваў Уладзіміра Пуціна і ўвесь расійскі народ з надыходзячым Новым Годам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/13/1070266952_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_98b273a0d4835851687d1365af8f43e4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, аляксандр лукашэнка, палітыка, эканоміка, перагаворы, уладзімір пуцін
саюзная дзяржава, беларусь, аляксандр лукашэнка, палітыка, эканоміка, перагаворы, уладзімір пуцін
Лукашэнка: урады вычарпалі магчымасць дамаўляцца
17:15 19.12.2022 (абноўлена: 17:44 19.12.2022) Стратэгічныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў эканоміцы сталі прыярытэтнымі ў падрыхтоўцы парадку дня сустрэчы на вышэйшым узроўні ў беларускай сталіцы.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Безумоўным прыярытэтам у двухбаковых адносінах з’яўляецца вырашэнне істотных эканамічных пытанняў, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, няпросты час патрабуе накіраванасці на вынік па ўсіх тэмах парадку дня, таму што ад таго, наколькі дзве краіны будуць паспяховыя, будзе залежаць месца, якое яны зоймуць у міжнароднай сістэме каардынат.
"Безумоўны прыярытэт – вырашэнне істотных эканамічных пытанняў, ад якіх залежыць дабрабыт грамадзян", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што спецыялісты ў Беларусі і Расіі добра папрацавалі над саюзнымі праграмамі і пэўныя зрухі адбыліся.
Беларускі лідар канстатаваў, што "па шэрагу вострых тэм урады вычарпалі магчымасць дамаўляцца. Урады лічаць, што без нас з вамі па асобных пытаннях немагчыма дабіцца згоды".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнымі пытаннямі для абмеркавання ў час папярэдніх сустрэч былі пытанні бяспекі.
"Мы яшчэ ў сярэдзіне года дамовіліся, што ў канцы года сустрэнемся, каб абмеркаваць асноўныя сацыяльна-эканамічныя пытанні", - нагадаў ён.
Беларускі лідар прапанаваў свайму расійскаму калегу абмеркаваць стратэгічныя пытанні, таму што гэта ўжо стала своеасаблівай традыцыяй, калі ўсе праблемныя пытанні здымаюцца перад Новым Годам.
Аляксандр Лукашэнка ў завяршэнне павіншаваў Уладзіміра Пуціна і ўвесь расійскі народ з надыходзячым Новым Годам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь