У ходзе правядзення раптоўнай праверкі былі выяўлены недахопы, з якіх неабходна атрымаць урокі, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас нарады з сілавікамі.
Паводле яго слоў, праверка закранула два аператыўныя напрамкі – заходні і паўночна-заходні. Адказнасць за мерапрыемства была ўскладзена на Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі і асабіста Аляксандра Вальфовіча.
"Я дакладна ведаю, што ўсё было абсалютна закрыта, скрыта. Усё як у ваенны час. Былі ўзняты адпаведныя падраздзяленні з пэўнай задачай", - цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Вучэнні сіл хуткага рэагавання
Беларускі лідар адзначыў, што беларускія СМІ асвятлялі гэтыя мерапрыемствы і паказвалі, як праходзіла пераправа на Нёмане і Бярэзіне.
"Таксама мы прыкрывалі паўднёвы напрамак сіламі Дзенісенка (камандуючы сіламі спецыяльных аперацый - Sputnik). Рабяты выходзілі па сваіх напрамках, не фарсіраваўшы ніякіх перашкод", - удакладніў ён.
Пасля чаго дадаў, што была праведзена трэніроўка і вучэнні для сіл хуткага рэагавання: "На ўсялякі выпадак. Усе мы павінны вучыцца".
Захоп населенага пункта
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ніхто не выключае варыянт, калі ў Беларусь уварвуцца або адбудзецца захоп тэрарыстычнай групай знутры дзяржустановы або населенага пункта.
"І вось тут праводзіцца контртэрарыстычная аперацыя", - растлумачыў беларускі лідар.
Пры гэтым ён удакладніў, у ходзе правядзення праверкі стваралася адпаведнае становішча. З удзелам самых падрыхтаваных байцоў быў інсцэніраваны захоп населенага пункта.
"Дзейнічалі нашы рабяты з сіл спецыяльных аперацый. Ім супрацьстаяла антытэрарыстычнае падраздзяленне пад кіраўніцтвам Камітэта дзяржбяспекі", - раскрыў падрабязнасці Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, антытэрарыстычным напрамкам дзейнасці займаецца менавіта КДБ, а не ваенныя, таму камітэтчыкі арганізоўваюць правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі, прыцягваючы для гэтага ўсё неабходнае.
Недахопы і ўрокі
Беларускі лідар звярнуў увагу сілавікоў, што трэба вывучыць поўнасцю, як праводзіліся дадзеныя аперацыі, дзе былі задзейнічаны войскі.
"Скажу прама, нічога не хаваючы, каб мы тут не цокалі абцасамі і не крычалі ўра: былі і недахопы. На гэтых недахопах я хацеў бы, каб была сёння засяроджана ўвага", - удакладніў ён.
На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка растлумачыў сваё рашэннем тым, што калі недахопы набудуць крытычны характар, то гэта можа прывесці да гібелі грамадзян, а гэтага нельга дапускаць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка не выключае агрэсіі ў дачыненні да Беларусі
Абмежавана наведванне пагранпаласы 3 раёнаў Беларусі, якія мяжуюць з Украінай
Ядзерная зброя пакуль што не будзе перадавацца Беларусі з Расіі – МЗС РФ
Лукашэнка падзякаваў КДБ за спакойнае жыццё беларусаў