МІНСК, 24 сне – Sputnik. Запасы прамысловай прадукцыі на складах па выніках 11 месяцаў у грашовым выражэнні склалі амаль 8,1 млрд рублёў, гэта на 48% больш, чым у студзені-лістападзе 2021 года, вынікае з даных Белстата.
Пры гэтым больш як 99% запасаў прыпадае на апрацоўчую прамысловасць. Больш дэталізаваных даных, чым красавіцкіх, па канкрэтных сектарах пакуль што няма.
Але ведамства публікуе лічбы па рэгіёнах. Самыя вялікія запасы ў Мінску і Мінскай вобласці – прыкладна па 1,7 млрд рублёў.
У пачатку 2022 года запасы складалі каля 6,1 млрд рублёў, і яны раслі да ліпеня, калі аб’ём перавысіў 8 млрд рублёў. Затым было скарачэнне да 7,2 млрд рублёў у жніўні, а пасля зноў пачаўся рост.
Асноўным рынкам збыту беларускай прадукцыі па-ранейшаму застаецца Расія. Па выніках гэтага года пастаўкі туды, як чакаецца, перавысяць 20 млрд долараў. Такі прагноз агучыў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Што да харчавання, то, паводле слоў віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца, яно з Беларусі пастаўляецца амаль у сотню краін. Экспарт прадуктаў харчавання і сельгаспрадукцыі ў РФ за студзень-кастрычнік павялічыўся прыкладна на чвэрць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пагадненне аб адзінай прамысловай палітыцы падпішуць Беларусь і Расія
Зацверджана пагадненне аб тэхналагічных аперацыях у Саюзнай дзяржаве
Гэта будзе новы рэкорд: Пуцін назваў лічбы па тавараабароце з Беларуссю
Санкт-Пецярбург разлічвае на пашырэнне прамысловай кааперацыі з Беларуссю
Якую новую прадукцыю будзе вырабляць Беларусь, расказаў віцэ-прэм’ер