МІНСК, 26 сне – Sputnik. Сіноптыкі прагназіруюць павышэнне тэмпературы паветра ў Беларусі ў апошнія дні адыходзячага года, а ў пачатку 2023 года чакаюцца ападкі – у асноўным у выглядзе дажджу.
"Па папярэдніх прагнозах, у апошні дзень адыходзячага года і ў першы дзень 2023 года ў нашу краіну пачне паступаць яшчэ цяплейшае паветра з паўднёвага захаду Еўропы", - паведаміла Sputnik у панядзелак начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Таццяна Чатырка.
Паводле яе слоў, днём 31 снежня па рэспубліцы тэмпература паветра складзе +1°С…+8°С, такая ж тэмпература будзе пераважаць і ў навагоднюю ноч.
"А днём 1 студзеня 2023 года максімумы тэмпературы па краіне будуць у межах ад +3°С да +10°С", - удакладніла яна.
У навагоднюю ноч на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, а днём 1 студзеня – у асобных раёнах пройдуць ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу.
А пакуль што пасля адлігі ў Беларусі ўстанавіўся лёгкі мароз. З-за галалёдзіцы на панядзелак аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Паводле звестак Белгідрамета, у аўторак, 27 снежня, у Беларусі чакаецца снег, мокры снег, дождж, а ноччу і раніцай па паўночным усходзе краіны прагназіруецца моцны снег.
"Месцамі чакаецца туман, на дарогах галалёдзіца, слабая мяцеліца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с", - сказалі ў Белгідрамеце.
Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад –8°С па паўночным усходзе да +5°С па паўднёвым захадзе. Днём будзе ад 0 да +6°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінск успыхнуў навагоднімі агнямі – паглядзіце, як выглядае галоўная ёлка
Час казак у тэатрах: што паглядзець у Мінску на канікулах
Вандроўкі на Новы год – 2023: куды паехаць беларусу і колькі гэта каштуе