https://bel.sputnik.by/20221224/vandrok-na-novy-god--2023-kudy-paekhats-belarusu--kolk-geta-kashtue-1070420099.html
Вандроўкі на Новы год – 2023: куды паехаць беларусу і колькі гэта каштуе
Вандроўкі на Новы год – 2023: куды паехаць беларусу і колькі гэта каштуе
Sputnik Беларусь
Колькі каштуе беларусу з’ездзіць на Новы год у Расію, злятаць у Турцыю ці Егіпет, зладзіць "турнэ" па гарадах Еўропы, а куды можна зганяць без візы – у... 24.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-24T12:53+0300
2022-12-24T12:53+0300
2022-12-24T12:53+0300
турызм
беларусь
грамадства
у свеце
новы год - 2023
расія
турцыя
егіпет
еўропа
шэнгенская віза
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1d/1069631216_0:44:3102:1789_1920x0_80_0_0_e85ee0be1c94d3ce1cd22e60fa4fd32c.jpg
Літаральна год таму аб святкаванні Новага года за мяжой можна было толькі марыць: межы паміж краінамі "закрыў" COVID-19, а неба для палётаў беларускай грамадзянскай авіяцыі – інцыдэнт з самалётам Ryanair.Сёння ж сітуацыя крыху змянілася, і ў беларусаў з’явілася магчымасць сустрэць Новы 2023 год за межамі сваёй краіны. Дарэчы, прывабных і даступных прапаноў дастаткова шмат.Куды злятаць ці з’ездзіць на Новы год, а галоўнае за колькі – у матэрыяле Sputnik.На тое мы і Саюзная дзяржаваЦяпер яшчэ ёсць шмат варыянтаў, дзе ў Расіі можна адсвяткаваць навагоднюю ноч. Так, напрыклад, Новы 2023 год можна сустрэць у паўночнай сталіцы – Санкт-Пецярбургу, больш за тое, у кошт навагодніх тураў у гэты расійскі горад ужо ўключаны аглядныя экскурсіі.У такую паездку можна адправіцца як на аўтобусе, так і цягніком. Дарэчы, калі ехаць па чыгунцы, то тур абыдзецца танней – 266 беларускіх рублёў з аднаго чалавека за чатыры ночы, праўда, за культурную праграму ў навагоднюю ноч заплаціць давядзецца асобна, у колькі гэта абыдзецца, у туры не пазначана.На аўтобусе тур у Санкт-Пецярбург будзе каштаваць 278 беларускіх рублёў таксама за чатыры ночы. Сустрэча Новага года ў кошт гэтага туру таксама не ўваходзіць, за гэта прапануецца заплаціць асобна ці можна будзе бясплатна павесяліцца на Палацавай плошчы, дзе з 23:00 31 снежня да 04:00 1 студзеня будуць праходзіць масавыя гулянні.Можна сустрэць Новы год і ў Маскве, праўда каштуе гэтая паездка крыху даражэй, чым у паўночную сталіцу. Кошт аўтобуснага туру стартуе ад 211 беларускіх рублёў за чатыры ночы, але дадаткова давядзецца аплаціць турыстычную паслугу і ўваходныя білеты ў музеі і на выставы, якія прадугледжаны праграмай гэтай паездкі. Сустрэча Новага года ў гэтую суму таксама не ўключана.Ёсць і іншыя варыянты, дзе ў Расіі можна сустрэць Новы год, – гэта Карэлія і Кастрама. Кошт аўтобусных тураў у гэтыя гарады стартуе ад 338 беларускіх рублёў за чатыры ночы.Новы год без візМожна за 1 763 беларускія рублі злятаць на пяць начэй у Ерэван. Вылет з Мінска 28 снежня. У кошт паездкі святочны банкет не ўваходзіць. Па словах арганізатараў туру, у Ерэване гэтае свята адзначаюць з вялікім размахам: галоўная ёлка ўпрыгожвае цэнтральную плошчу, дзе ладзіцца святочны канцэрт, а апоўначы неба асвятляецца агнямі навагодняга феерверка. Так што, калі няма ў планах траціць грошы на "вячоркі" за сталом, у сталіцы Арменіі будзе чым заняцца ў навагоднюю ноч абсалютна бясплатна.Калі ж вам такі варыянт не падыходзіць і вы адразу хочаце зразумець, у што вам абыдзецца святкаванне Новага года, можна выбраць тур крыху даражэйшы (2 062 рублёў за пяць начэй) і паехаць у Ерэван і Цахкадзор. У кошт гэтай паездкі навагодні банкет са святочнай шоу-праграмай ужо ўключаны.Яшчэ адна магчымасць памятна сустрэць 2023 год – адправіцца ў Грузію. За 2 011 беларускіх рублёў можна на чатыры ночы злятаць у Тбілісі. Дарэчы, арганізатары рэкамендуюць паспяшацца: гэтая навагодняя прапанова карыстаецца павышаным попытам у беларусаў, так што засталося не так ужо шмат свабодных месцаў.Калі вы ніколі не былі ў самабытным і аўтэнтычным Узбекістане, то ёсць шанс гэта выправіць. Вылет з Мінска запланаваны на 26 снежня, і за сем дзён вы зможаце пабываць не толькі ў Ташкенце, але і наведаць Самарканд, Шахрысабз, Бухару і Хіву. Кошт туру з пералётам складае 2 537.Вельмі прывабнымі выглядаюць паездкі на Новы год у Турцыю ці Егіпет, куды беларусам таксама не патрэбна віза для ўезду.Кошт тураў у Стамбул з пералётам стартуе ад 2 530 беларускіх рублёў за пяць начэй у чатырохзоркавым атэлі. Арганізатар за дадатковую плату прапануе наведаць і акварыум, і парк забаў "Ісфанбул", і Ялова тэрмаль з адкрытымі і зачыненымі тэрмальнымі басейнамі, турэцкім хамамам і саўнамі.Можна на Новы год злятаць і на Анталійскае ўзбярэжжа Турцыі – у Аланію ці Анталлю. Гэтая паездка абыдзецца крыху даражэй (кошт пачынаецца ад 2 908 беларускіх рублёў), чым тур у Стамбул, але правесці там прапануецца не пяць начэй, а адзінаццаць і ў пяцізоркавым атэлі.Але, нягледзячы на тое, што карміць там абяцаюць па прынцыпе "ўсё ўключана", за навагоднюю вячэру заплаціць давядзецца асобна.Тур у Егіпет на навагоднія канікулы стартуе ад 2 065 беларускіх рублёў. За гэтыя грошы можна правесці восем начэй у чатырохзоркавым атэлі ў новым перспектыўным турыстычным раёне Макадзі-Бі, які размешчаны на беразе Чырвонага мора.Галопам па ЕўропахКалі ж у вас у пашпарце ёсць запаветная шэнгенская наклейка і "акно ў Еўропу" для вас адчынена, то варыянтаў становіцца больш.За 885 рублёў можна адсвяткаваць навагоднюю ноч у Рыме. Гэта аўтобусны тур і разлічаны ён на сем дзён, акрамя італьянскай сталіцы і іншых гарадоў Італіі, наведаць можна будзе яшчэ Будапешт і Прагу.Па такім жа прынцыпе можна накіравацца і ў сталіцу Францыі. Паездка ў Парыж абыдзецца танней, чым "Рымскія канікулы", кошт гэтага туру стартуе ад 748 беларускіх рублёў за сем начэй. А яшчэ па дарозе можна будзе ўбачыць Прагу і Берлін, дзе праграмай прадугледжаны экскурсійныя туры.Вельмі даступнай выглядае прапанова з’ездзіць на Новы год у польскі горад Кракаў. Гэты аўтобусны тур абыдзецца ўсяго ў 374 беларускія рублі, з размяшчэннем на дзве ночы ў трохзоркавым атэлі.Навагоднюю ноч арганізатары паездкі прапануюць правесці пад адкрытым небам, бо ў Кракаве ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня звычайна праходзіць вялікі навагодні канцэрт і дыскатэка з удзелам знакамітых ды-джэяў і грандыёзны парад феерверкаў.А можна сустрэць Новы год і на пароме, які пракоціць па Балтыйскім моры ад Таліна да Стакгольма і Рыгі. Навагоднюю ноч прапануецца правесці "на вадзе", дзе гасцей чакаюць навагодняя шоу-праграма і вячэра-фуршэт. Праўда, заплаціць за гэта давядзецца дадаткова – і абавязкова. Так што да кошту туру (478 беларускіх рублёў за тры ночы з аднаго чалавека) адразу дадавайце 40 еўра з дарослага, 20 еўра з падлетка ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў і 15 еўра за дзіця ва ўзросце да 11 гадоў. Дарэчы, абавязковыя даплаты тычыцца яшчэ і сняданкаў на пароме, якія каштуюць 10 еўра з аднаго чалавека.Самы вясёлы Новы год у Еўропе абяцаюць у Амстэрдаме. За 873 беларускія рублі (кошт за шэсць начэй) у рамках гэтага аўтобуснага тура можна будзе пагуляць не толькі ў сталіцы Нідэрландаў, але і ў Парыжы, Нюрнбергу, Берліне, Антвэрпэне і Бамбергу.Ёсць яшчэ адзін варыянт – сустрэць Новы 2023 года ў грэчаскіх традыцыях у Афінах. Гэтае задавальненне каштуе 1 047 беларускіх рублёў за восем начэй. Але варыянт падыдзе толькі тым, хто добра пераносіць дарогу наземным транспартам, - гэта таксама аўтобусны тур. Па дарозе ў Афіны і назад запланаваны шэраг аглядных экскурсій па такіх гарадах, як Кракаў (Польшча), Нові Сад (Сербія), Салонікі і Каламбака (Грэцыя), Скоп’е (Македонія) і Будапешт (Венгрыя).Можна таксама адсвяткаваць навагоднюю ноч у Празе за 907 беларускіх рублёў, у паўночнай правінцыі Фінляндыі – Лапландыі – з наведваннем вёскі Санта-Клаўса і Арктычнага заапарка (кошт 1 369 беларускіх рублёў за тры ночы), у раскошным Манака (1 023 рублёў за сем), на востраве Мальта (1 120 рублёў за сем начэй з вылетам з Вільнюса), у Вене (1 015 беларускіх рублёў за пяць начэй) і ў іншых еўрапейскіх гарадах.P.S. Гэта далёка не ўсе магчымыя навагоднія туры і прапанаваныя кірункі, усё залежыць ад вашых магчымасцей і пераваг. І няхай гэты Новы год стане для вас памятным, незалежна ад таго, дзе менавіта вы яго сустрэнеце – дома або ў адным з аддаленых куткоў нашай планеты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
турцыя
егіпет
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1d/1069631216_371:0:3102:2048_1920x0_80_0_0_ec51df8acedbbd0613e717bddb4f29a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, беларусь, грамадства, у свеце, новы год - 2023, расія, турцыя, егіпет, еўропа, шэнгенская віза
турызм, беларусь, грамадства, у свеце, новы год - 2023, расія, турцыя, егіпет, еўропа, шэнгенская віза
Вандроўкі на Новы год – 2023: куды паехаць беларусу і колькі гэта каштуе
Эксклюзіў
Колькі каштуе беларусу з’ездзіць на Новы год у Расію, злятаць у Турцыю ці Егіпет, зладзіць "турнэ" па гарадах Еўропы, а куды можна зганяць без візы – у матэрыяле Sputnik.
Літаральна год таму аб святкаванні Новага года за мяжой можна было толькі марыць: межы паміж краінамі "закрыў" COVID-19, а неба для палётаў беларускай грамадзянскай авіяцыі – інцыдэнт з самалётам Ryanair.
Сёння ж сітуацыя крыху змянілася, і ў беларусаў з’явілася магчымасць сустрэць Новы 2023 год за межамі сваёй краіны. Дарэчы, прывабных і даступных прапаноў дастаткова шмат.
Куды злятаць ці з’ездзіць на Новы год, а галоўнае за колькі – у матэрыяле Sputnik.
На тое мы і Саюзная дзяржава
Цяпер яшчэ ёсць шмат варыянтаў, дзе ў Расіі можна адсвяткаваць навагоднюю ноч. Так, напрыклад, Новы 2023 год можна сустрэць у паўночнай сталіцы – Санкт-Пецярбургу, больш за тое, у кошт навагодніх тураў у гэты расійскі горад ужо ўключаны аглядныя экскурсіі.
У такую паездку можна адправіцца як на аўтобусе, так і цягніком. Дарэчы, калі ехаць па чыгунцы, то тур абыдзецца танней – 266 беларускіх рублёў з аднаго чалавека за чатыры ночы, праўда, за культурную праграму ў навагоднюю ноч заплаціць давядзецца асобна, у колькі гэта абыдзецца, у туры не пазначана.
На аўтобусе тур у Санкт-Пецярбург будзе каштаваць 278 беларускіх рублёў таксама за чатыры ночы. Сустрэча Новага года ў кошт гэтага туру таксама не ўваходзіць, за гэта прапануецца заплаціць асобна ці можна будзе бясплатна павесяліцца на Палацавай плошчы, дзе з 23:00 31 снежня да 04:00 1 студзеня будуць праходзіць масавыя гулянні.
Можна сустрэць Новы год і ў Маскве, праўда каштуе гэтая паездка крыху даражэй, чым у паўночную сталіцу. Кошт аўтобуснага туру стартуе ад 211 беларускіх рублёў за чатыры ночы, але дадаткова давядзецца аплаціць турыстычную паслугу і ўваходныя білеты ў музеі і на выставы, якія прадугледжаны праграмай гэтай паездкі. Сустрэча Новага года ў гэтую суму таксама не ўключана.
Ёсць і іншыя варыянты, дзе ў Расіі можна сустрэць Новы год, – гэта Карэлія і Кастрама. Кошт аўтобусных тураў у гэтыя гарады стартуе ад 338 беларускіх рублёў за чатыры ночы.
Можна за 1 763 беларускія рублі злятаць на пяць начэй у Ерэван. Вылет з Мінска 28 снежня. У кошт паездкі святочны банкет не ўваходзіць. Па словах арганізатараў туру, у Ерэване гэтае свята адзначаюць з вялікім размахам: галоўная ёлка ўпрыгожвае цэнтральную плошчу, дзе ладзіцца святочны канцэрт, а апоўначы неба асвятляецца агнямі навагодняга феерверка. Так што, калі няма ў планах траціць грошы на "вячоркі" за сталом, у сталіцы Арменіі будзе чым заняцца ў навагоднюю ноч абсалютна бясплатна.
Калі ж вам такі варыянт не падыходзіць і вы адразу хочаце зразумець, у што вам абыдзецца святкаванне Новага года, можна выбраць тур крыху даражэйшы (2 062 рублёў за пяць начэй) і паехаць у Ерэван і Цахкадзор. У кошт гэтай паездкі навагодні банкет са святочнай шоу-праграмай ужо ўключаны.
Яшчэ адна магчымасць памятна сустрэць 2023 год – адправіцца ў Грузію. За 2 011 беларускіх рублёў можна на чатыры ночы злятаць у Тбілісі. Дарэчы, арганізатары рэкамендуюць паспяшацца: гэтая навагодняя прапанова карыстаецца павышаным попытам у беларусаў, так што засталося не так ужо шмат свабодных месцаў.
Калі вы ніколі не былі ў самабытным і аўтэнтычным Узбекістане, то ёсць шанс гэта выправіць. Вылет з Мінска запланаваны на 26 снежня, і за сем дзён вы зможаце пабываць не толькі ў Ташкенце, але і наведаць Самарканд, Шахрысабз, Бухару і Хіву. Кошт туру з пералётам складае 2 537.
Вельмі прывабнымі выглядаюць паездкі на Новы год у Турцыю ці Егіпет, куды беларусам таксама не патрэбна віза для ўезду.
Кошт тураў у Стамбул з пералётам стартуе ад 2 530 беларускіх рублёў за пяць начэй у чатырохзоркавым атэлі. Арганізатар за дадатковую плату прапануе наведаць і акварыум, і парк забаў "Ісфанбул", і Ялова тэрмаль з адкрытымі і зачыненымі тэрмальнымі басейнамі, турэцкім хамамам і саўнамі.
Можна на Новы год злятаць і на Анталійскае ўзбярэжжа Турцыі – у Аланію ці Анталлю. Гэтая паездка абыдзецца крыху даражэй (кошт пачынаецца ад 2 908 беларускіх рублёў), чым тур у Стамбул, але правесці там прапануецца не пяць начэй, а адзінаццаць і ў пяцізоркавым атэлі.
Але, нягледзячы на тое, што карміць там абяцаюць па прынцыпе "ўсё ўключана", за навагоднюю вячэру заплаціць давядзецца асобна.
Тур у Егіпет на навагоднія канікулы стартуе ад 2 065 беларускіх рублёў. За гэтыя грошы можна правесці восем начэй у чатырохзоркавым атэлі ў новым перспектыўным турыстычным раёне Макадзі-Бі, які размешчаны на беразе Чырвонага мора.
Калі ж у вас у пашпарце ёсць запаветная шэнгенская наклейка і "акно ў Еўропу" для вас адчынена, то варыянтаў становіцца больш.
За 885 рублёў можна адсвяткаваць навагоднюю ноч у Рыме. Гэта аўтобусны тур і разлічаны ён на сем дзён, акрамя італьянскай сталіцы і іншых гарадоў Італіі, наведаць можна будзе яшчэ Будапешт і Прагу.
Па такім жа прынцыпе можна накіравацца і ў сталіцу Францыі. Паездка ў Парыж абыдзецца танней, чым "Рымскія канікулы", кошт гэтага туру стартуе ад 748 беларускіх рублёў за сем начэй. А яшчэ па дарозе можна будзе ўбачыць Прагу і Берлін, дзе праграмай прадугледжаны экскурсійныя туры.
Вельмі даступнай выглядае прапанова з’ездзіць на Новы год у польскі горад Кракаў. Гэты аўтобусны тур абыдзецца ўсяго ў 374 беларускія рублі, з размяшчэннем на дзве ночы ў трохзоркавым атэлі.
Навагоднюю ноч арганізатары паездкі прапануюць правесці пад адкрытым небам, бо ў Кракаве ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня звычайна праходзіць вялікі навагодні канцэрт і дыскатэка з удзелам знакамітых ды-джэяў і грандыёзны парад феерверкаў.
А можна сустрэць Новы год і на пароме, які пракоціць па Балтыйскім моры ад Таліна да Стакгольма і Рыгі. Навагоднюю ноч прапануецца правесці "на вадзе", дзе гасцей чакаюць навагодняя шоу-праграма і вячэра-фуршэт. Праўда, заплаціць за гэта давядзецца дадаткова – і абавязкова. Так што да кошту туру (478 беларускіх рублёў за тры ночы з аднаго чалавека) адразу дадавайце 40 еўра з дарослага, 20 еўра з падлетка ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў і 15 еўра за дзіця ва ўзросце да 11 гадоў. Дарэчы, абавязковыя даплаты тычыцца яшчэ і сняданкаў на пароме, якія каштуюць 10 еўра з аднаго чалавека.
Самы вясёлы Новы год у Еўропе абяцаюць у Амстэрдаме. За 873 беларускія рублі (кошт за шэсць начэй) у рамках гэтага аўтобуснага тура можна будзе пагуляць не толькі ў сталіцы Нідэрландаў, але і ў Парыжы, Нюрнбергу, Берліне, Антвэрпэне і Бамбергу.
Ёсць яшчэ адзін варыянт – сустрэць Новы 2023 года ў грэчаскіх традыцыях у Афінах. Гэтае задавальненне каштуе 1 047 беларускіх рублёў за восем начэй. Але варыянт падыдзе толькі тым, хто добра пераносіць дарогу наземным транспартам, - гэта таксама аўтобусны тур. Па дарозе ў Афіны і назад запланаваны шэраг аглядных экскурсій па такіх гарадах, як Кракаў (Польшча), Нові Сад (Сербія), Салонікі і Каламбака (Грэцыя), Скоп’е (Македонія) і Будапешт (Венгрыя).
Можна таксама адсвяткаваць навагоднюю ноч у Празе за 907 беларускіх рублёў, у паўночнай правінцыі Фінляндыі – Лапландыі – з наведваннем вёскі Санта-Клаўса і Арктычнага заапарка (кошт 1 369 беларускіх рублёў за тры ночы), у раскошным Манака (1 023 рублёў за сем), на востраве Мальта (1 120 рублёў за сем начэй з вылетам з Вільнюса), у Вене (1 015 беларускіх рублёў за пяць начэй) і ў іншых еўрапейскіх гарадах.
P.S. Гэта далёка не ўсе магчымыя навагоднія туры і прапанаваныя кірункі, усё залежыць ад вашых магчымасцей і пераваг. І няхай гэты Новы год стане для вас памятным, незалежна ад таго, дзе менавіта вы яго сустрэнеце – дома або ў адным з аддаленых куткоў нашай планеты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь