Распад і новыя валюты: Мядзведзеў спрагназіраваў будучыню Захаду

Дзмітрый Мядзведзеў мяркуе, што Расіі больш няма пра што і няма чаго дамаўляцца з Захадам, і зараз аб даверы гаворка ісці не можа.
Sputnik
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Саперніцтва Захаду і ўсяго астатняга свету будзе ісці па нарастаючай, у перспектыве чакаецца паступовая змена эканамічнага і энергетычнага ўкладаў у краінах "антырасійскага блока" і з’яўленне новых рэзервовых валют, такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ, старшыня "Единой России" Дзмітрый Мядзведзеў у артыкуле для "Российской газеты".
"Рана ці позна саюзы вялікіх і моцных краін Захаду існаваць перастануць. Неладоў дастаткова ўжо цяпер, нават перад тварам "агульнага ворага", якім традыцыйна прызначылі Расію", - мяркуе Мядзведзеў.
Ён прагназіруе з’яўленне некалькіх макрарэгіёнаў, у кожнага з якіх будзе свая логіка развіцця. Яны складуць сістэму шматпалярнасці. Будзе працаваць прынцып "добразычлівага неўмяшання".
Мядзведзеў указвае на супярэчнасці ў такіх структурах як НАТА. Напрыклад, ЗША і Вялікабрытанія, выкарыстоўваючы сітуацыю ва Украіне, імкнуцца аслабіць Еўропу і яе прамысловы сектар, зменшыць эканамічны ўплыў Германіі і ваенную моц Францыі. Адзінства ў заходнім свеце няма.

Польшча і Балтыя

"Асобная тэма – як стануць выкручвацца з уласнаручна расстаўленых пастак такія краіны, як, напрыклад, Польшча – узор бяссільнай злосці і выключнай ашалелай русафобіі, залежнасці і кіруемасці", - адзначае Мядзведзеў.
Сітуацыю ў краінах Балтыі ён называе "найдурнейшай пазіцыяй". Па словах намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ, палітычны стыль гэтых краін – "правінцыяльная абмежаванасць, хамства, замашкі зладзеяватых лакеяў". У найбліжэйшай будучыні сацыяльныя выбухі прывядуць там да непазбежнай змены ўлады.
Свет у будучым, на яго думку, будзе гатоў супрацоўнічаць з Захадам, але выключна на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі.

Жалезная заслона

Мядзведзеў мяркуе, што Захад "загнаў сябе ў клетку" і ператвараецца ў абложаную крэпасць, дзе ўваходы наглуха зачынены. Мары аб аднапалярным свеце, дзе можна непадзельна кіраваць і дыктаваць сваю волю, не спраўдзіліся. Больш за тое, Захад увогуле не ў стане прапанаваць свету ніякіх новых ідэй, якія здольны вывесці чалавецтва наперад.
Экс-прэзідэнт Расіі нагадаў, што раней тэрмін "жалезная заслона" азначаў блакаду непажаданых краін або іх аб’яднанняў. Цяпер заходні свет "сам сябе заключае ў клетку".
"Туды яму і дарога. Няхай пажыве ў рэзервацыі", - лічыць намеснік старшыні Савета бяспекі.

Шэрая зона

"Першае, што цяпер па-сапраўднаму трэба ўсім нармальным разважным людзям, незалежна ад іх грамадзянства, - захаваць цвярозы розум і цвёрдую волю. Стрыманасць і сілу духу", - заклікае Мядзведзеў.
На яго думку, большасць міжнародных інстытутаў чакае непазбежная трансфармацыя. Яны "парадкам адрахлелі і не выконваюць сваіх задач".
Таксама ў артыкуле гаворыцца, што Захад сам разбурае фундаментальныя прынцыпы рыначнай эканомікі.
"Бясконцыя забароны і выключэнні з агульнапрынятых правіл, асабліва ў сферы гандлю нафтапрадуктамі, ужо прывялі да стварэння на сусветным рынку гіганцкай "шэрай зоны", дзе аперацыі здзяйсняюцца без аглядкі на "сильных мира сего"", - канстатуе Мядзведзеў.

Казаць няма пра што

Мядзведзеў упэўнены, што Расіі больш няма пра што і няма чаго дамаўляцца з Захадам. Аб даверы ў адносінах да заходніх краін нават не можа ісці гаворкі. Спробы пашырыць НАТА на Усход былі, на думку экс-прэзідэнта, падрыхтоўкай да вайны з РФ.
Расію і Захад цяпер падзяляе значна больш, чым аб’ядноўвае – яшчэ адзін тэзіс артыкула.
"На гады, можа быць, на дзесяцігоддзі наперад аб нармальных адносінах з Захадам можна забыцца. Гэта не наш выбар. Цяпер – абыдземся без іх да таго часу, пакуль да ўлады там не прыйдзе новае пакаленне разумных палітыкаў", - гаворыцца ў артыкуле.
Мядзведзеў заклікае развіваць адносіны з астатнім светам, які вельмі шырокі і нармальна ставіцца да Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін: у нашых стратэгічных праціўнікаў стаіць мэта дэзінтэграцыі Расіі
ЗША прыступілі б да знішчэння Расіі, калі б быў спосаб – Захарава
Рассакрэчаны архівы: Гітлер хацеў ператварыць Беларусь у калонію яшчэ ў 1933 годзе
"Рухне ўся сістэма": Хазін аб нечаканых наступствах заяў Меркель
Захад свядома памнажае хаос і абвастрае абстаноўку ў свеце - Пуцін