Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ЗША прыступілі б да знішчэння Расіі, калі б быў спосаб – Захарава

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкАфіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава
Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава - Sputnik Беларусь, 1920, 16.12.2022
Падпісацца
Прадстаўнік МЗС РФ згадала амбіцыі Вашынгтона на сусветнае панаванне і патлумачыла, чаму гэтага не адбудзецца.
МІНСК, 16 сне – Sputnik. Калі б ЗША ведалі, як знішчыць Расію, яны да гэтага прыступілі б неадкладна, такое меркаванне выказала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Яна пракаменціравала словы прэс-сакратара Белага дома Карын Жан-П’ер, якая раней заявіла, што калі б быў спосаб выключыць Расію са складу Савета бяспекі ААН, то гэта неадкладна пачалі б. Але такіх магчымасцей няма, таму Захад проста працягвае ізаляваць Расію і ўзмацняць санкцыі.
Захарава ўпэўнена, што такога спосабу, на шчасце, няма – інакш бы ЗША даўно б ажыццявілі свае жаданні.
Нагадаем, раней амерыканскія кангрэсмены звярнуліся да прэзідэнта Джо Байдэна з рэзалюцыяй і заклікам дабіцца выключэння Расіі з Савета бяспекі ААН. Яны лічаць, што спецаперацыя ва Украіне, якая праводзіцца Расіяй, "парушыла мэты і прынцыпы ААН", таму неабходна абмежаваць прывілеі РФ у арганізацыі.
Жан-П’ер заявіла, што намаганні кангрэсменаў у Белым доме падтрымліваюць, але нічога не могуць зрабіць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Захад свядома памнажае хаос і абвастрае абстаноўку ў свеце - Пуцін
НАТА скароціць пастаўкі зброі Украіне з-за знясілення краін Еўропы
Расія і ЗША дамовіліся не выкарыстоўваць ядзерную зброю з-за Украіны – Эрдаган
Захад павышае верагоднасць пачатку сусветнай вайны – Мядзведзеў
Лаўроў: выніковую дэкларацыю G20 спрабавалі зрабіць палітызаванай
Стужка навiн
0