Тавараабарот Расіі з партнёрамі па ЕАЭС вырас больш як на 12%

Многія постсавецкія краіны змаглі хутка адрэагаваць не толькі на новыя эканамічныя рэаліі, але і забяспечыць устойлівы рост паказчыкаў.
Sputnik
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Аб’ём гандлю Расіі з краінамі-партнёрамі па ЕАЭС вырас за студзень-кастрычнік 2022 года на 12%, паведаміў намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Вольвач падчас прэс-канферэнцыі "Як будзе развівацца ЕАЭС пад старшынствам Расіі" ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Па яго словах, як ЕАЭС, так і ў цэлым СНД, аператыўна адрэагавалі на новыя эканамічныя і геапалітычныя ўмовы.
"Агульнымі намаганнямі нам сапраўды ўдалося забяспечыць не тое каб устойлівасць эканомікі рэгіёна… Але і забяспечыць вельмі значны эканамічны і інвестыцыйны рост", - сказаў Вольвач.
У студзені-кастрычніку аб’ём тавараабароту Расіі з партнёрамі па ЕАЭС дасягнуў 56 млрд долараў у эквіваленце.
Выраслі і экспарт, і імпарт. Пры гэтым гандлёвыя патокі дыверсіфікаваліся.
Вольвач падкрэсліў, што статыстыка фарміруецца з канкрэтных кантактаў паміж кампаніямі і бізнесменамі краін. Задача дзяржорганаў – ствараць камфортныя ўмовы для развіцця бізнесу.
Намеснік міністра адзначыў, што актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў аўтаматызацыі гандлёвых і бізнес-працэсаў. Як лічыць намеснік кіраўніка Мінэканомразвіцця РФ, неабходна гарманізаваць заканадаўства краін, каб палепшыць лагістыку, і каб перавозчыкі не заўважалі пераходу з адной юрысдыкцыі ў іншую.
Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) быў створаны ў 2014 годзе, а дагавор аб яго заснаванні запрацаваў у 2015-м. Дзяржавы-ўдзельніцы Саюза: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія. Статус назіральнікаў маюць Малдова, Узбекістан і Куба. У 2023 годзе старшынства ў ЕАЭС пяройдзе да Расіі ад Кыргызстана.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не так даўно абазначыў прыярытэты старшынства. Сярод іх умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту, лічбавізацыя, інвестыцыі, нарошчванне маладзёжных абменаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Гэта будзе новы рэкорд: Пуцін назваў лічбы па тавараабароце з Беларуссю
Новыя магчымасці развіцця ЕАЭС на фоне сусветнага крызісу – відэамост
Беларусь абганяе амаль усе краіны ЕАЭС па вытворчасці малака
ЕАЭС – роля і месца ва ўмовах новай светабудовы – відэа
Знешні доўг знізіўся ва ўсіх краінах ЕАЭС у працэнтах да ВУП